Ларыса Піліпаўна Касцюкавец

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ларыса Піліпаўна Касцюкавец
Дата нараджэння 15 лютага 1939(1939-02-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 кастрычніка 2014(2014-10-30) (75 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці музыказнавец, фалькларыст, медыявіст
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат мастацтвазнаўства (1978)
Альма-матар
Член у

Ларыса Піліпаўна Касцюкаве́ц (15 лютага 1939, Менск — 30 кастрычніка 2014) — беларускі музыказнавец, фалькларыст, медыявіст. Кандыдат мастацтвазнаўства (1978).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла ў 1966 годзе Беларускую кансерваторыю. З 1965 года выкладае ў Беларускай акадэміі музыкі.

Член Беларускага саюза кампазітараў з 1985 года.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Даследуе кантавую культуру Беларусі, беларускую народную песню (пераважна яе стылістыку і натаванне), старажытнарускі і беларускі знаменны спеў. Прапагандуе канты ў жывым гучанні. Аўтар вучэбна-метадычных прац, радыё- і тэлеперадач на фальклорныя тэмы, складальнік зборніка «Беларускія канты» (1992), дапаможніка «Беларускія народныя абрады» (1994).

У 1975 годзе выйшла яе кніга «Кантовая культура Белоруссии», у якой яна даводзіла, што гарадская паэзія і музыка, нотная пісьменнасць і іншыя прыкметы высокай культуры з’явіліся спачатку ў Вялікім Княстве Літоўскім, а адсюль ужо праз беларускіх асветнікаў трапілі ў Расію, а не наадварот. У 2006—2008 гадах у выдавецтве Беларускай акадэміі музыкі выйшла двухтомная манаграфія «Стылістыка канта і яе ператварэнне ў беларускай народнай песні», у якой паказала, што ў Беларусі «вучоная», аўтарская паэзія і музыка ўплывала на народную, а не наадварот[1].

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Кантовая культура в Белоруссии. Мн., 1975; К истории рукописного сборника // Вопросы теории и истории музыки. Мн., 1976;
  • Из истории древнерусского знаменного пения // Вопросы музыкознания. Мн., 1981;
  • Ананчыцкія спявачкі // Беларусь. 1983. № 1;
  • Об одном типе купальских песен // Памяти К. Квитки. М., 1983;
  • Народные песни на стихи Янки Купалы // Вопросы культуры и искусства Белоруссии. Мн., 1983. Вып. 2.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]