Лаўрынас Кашчунас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лаўрынас Кашчунас
Род дзейнасці палітолаг, палітык
Дата нараджэння 8 студзеня 1982(1982-01-08)[1] (42 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Партыя
Узнагароды і прэміі
Order of Prince Yaroslav the Wise, 3rd class
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лаўры́нас Кашчу́нас (літ.: Laurynas Kasčiūnas; нар. 8 студзеня 1982, Вільнюс) - літоўскі палітычны дзеяч і палітолаг. Дэпутат Сейма Літоўскай Рэспублікі ад партыі кансерватараў «Саюз Айчыны — Літоўскія хрысціянскія дэмакраты», старшыня Камітэта Сейма па пытаннях нацыянальнай бяспекі і абароны[2][3]. Дарадца ў замежнай палітыцы старшыні Сейма (2009—2012), дырэктар Цэнтра ўсходнееўрапейскіх даследаванняў (2012—2016), сябра «Цэнтра свабоды Рональда Рэйгана» і арганізацыі «Маладыя хрысціянскія дэмакраты». Доктар палітычных навук.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрынас Кашчунас на пасяджэнні АБСЕ 24 красавіка 2023 года ў Капенгагене

Нарадзіўся 8 студзеня 1982 года ў Вільнюсе. Скончыў Вільнюскую сярэднюю школу «Ažuolyno» ў 2000 годзе і Інстытут міжнародных адносін і палітычных навук Вільнюскага ўніверсітэта ў 2006 годзе. У 2004 годзе атрымаў ступень бакалаўра паліталогіі, у 2006 годзе - ступень магістра паліталогіі, 2012 абараніў дысертацыю «Уплыў унутранай інтэграцыі ЕС на знешнюю еўрапеізацыю: прыклады Украіны і Расіі» (літ.: ES vidinės integracijos poveikis išorinei europeizacijai: Ukrainos ir Rusijos atvejų analizė)[4] і атрымаў ступень доктара палітычных навук. Валодае літоўскай, англійскай, рускай і нямецкай мовамі.

У 2003 годзе ўступіў у нацыянальна-дэмакратычную партыю Літвы, быў намеснікам старшыні Партыі Міндаўгаса Гервалдаса[lt].

У 2004—2016 гады праводзіў аналітычную працу ў розных даследчых цэнтрах.

Быў рэдактарам падзелу ЕС і НАТА Літоўскага часопіса «Veidas»[lt] у 2007 годзе.

У 2007—2016 гадах выкладчык Інстытута міжнародных адносін і палітычных навук Вільнюскага ўніверсітэта.

З 2009 па 2012 год - дарадца па знешняй палітыцы кіраўніка Сейма Ірэны Дзягутэне.

У 2012—2016 гадах дырэктар Цэнтра ўсходнееўрапейскіх даследаванняў.

23 кастрычніка 2016 года выбраны ў Сейм Літоўскай Рэспублікі ад партыі кансерватараў «Саюз Айчыны — Літоўскія хрысціянскія дэмакраты».

У 2018 годзе быў сярод ініцыятараў стварэння «Групы сяброў украінскага Крыма»[5] і забароны выкарыстання георгіеўскай стужкі[6]

25 кастрычніка 2020 года зноў выбраны ў Сейм Літоўскай Рэспублікі[7].

Пасля шырокамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ў 2022 годзе выступае за ўвядзенне абмежаванняў супраць грамадзян Беларусі і Расіі. У лістападзе 2022 года ініцыяваў папраўкі да законаў, што забаранілі грамадзянам гэтых краін мець у Літве зброю. Кашчунас сцвярджаў, што гэта неабходна для таго, каб у выпадку беспарадкаў у Літве не ствараліся дыверсійныя групоўкі[8]. У сакавіку 2023 года ініцыяваў разам з міністаркай унутраных спраў Агне Білатайце прапанову спыніць прыём заяў на грамадзянства і прыняцце рашэнняў па ім ад грамадзян Беларусі і Расіі прапанавалі ў сувязі з ваеннай агрэсіяй супраць Украіны[9]. Камітэт Сейма па нацыянальнай бяспецы і абароне ў 2023 годзе, калі ягоным старшынёй быў Кашчунас, прыняў рэкамендацыйнае рашэнне падумаць аб закрыцці некаторых памежных пунктаў на мяжы з Беларуссю[10]. 17 жніўня быў закрыты памежны пераход «Шумск» — «Лоша», 18 жніўня - пераход «Цверач» — «Відзы»[11].

У павелічэнні колькасці беларусаў у Літве, якіх у ліпені 2023 года было ўжо каля 55 000, бачыў пагрозу для Літвы праз іхняе стаўленне да гісторыі Літвы[12]:

«Ёсць такая дактрына ліцвінізму, згодна з якой ВКЛ — дзяржава беларусаў, а не літоўцаў. І тут з'яўляюцца нюансы, стаўленне да незалежнасці Літвы, яе ролі, да Вільні».

Кашчунас заяўляў, што Літва павінна акрэсліць «чырвоныя лініі», і зазначыў, што не хоча, каб у краіне з'явіліся супольнасці, у якіх распаўсюджана ідэя ліцвінізму, якая прысвойвае сабе гісторыю Вялікага Княства Літоўскага. Нягледзячы на гэта, Кашчунас падкрэсліў, што гісторыя ВКЛ злучае беларусаў з Захадам[13].

У кастрычніку 2023 года Камітэт па нацыянальнай бяспецы і абароне рэкамендаваў адхіліць прапанову міністра ўнутраных спраў Агне Білатайце аб павелічэнні для замежнікаў тэрміну дзеяння дазволу на жыхарства (ДНЖ), які ў асноўным даецца грамадзянам Беларусі, што бягуць ад палітычнага пераследу з боку рэжыму Лукашэнкі, з аднаго да трох гадоў. Лаўрынас Кашчунас, аднак, у час галасавання ўстрымаўся[14].

У пачатку снежня 2023 года старшыня Камітэта нацыянальнай бяспекі і абароны заявіў пра свой намер зарэгістраваць папраўкі да закона аб абмежавальных мерах, якія выключыць магчымасць беларускім грамадзянам, якія прыбылі ў краіну, атрымаць статус часовага жыхара. Паводле словаў Кашчунаса, папраўкі арыентаваны на групу беларусаў, якая становіцца мішэнню службаў рэжыму Лукашэнкі[15].

«Вельмі важна падкрэсліць, што мы працягваем падтрымліваць гуманітарны калідор. Іншымі словамі, калі гэта сапраўды праваабаронцы, людзі, рэпрэсаваныя беларускім рэжымам, МЗС зможа даць такі гуманітарны калідор. А наконт часовых мы робім адну агаворку — на кваліфікаваную працоўную сілу»[15].

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з Монікай, з якой выхоўвае чацвярых дзяцей: Мантаса, Герду, Ліепу і Рапаласа.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Ордэн князя Яраслава Мудрага III ст. (4 верасня 2023 г.) — за важкі асабісты ўклад ва ўмацаванне міждзяржаўнага супрацоўніцтва, падтрымку дзяржаўнага суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, папулярызацыю ўкраінскай дзяржавы ў свеце[16].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. https://www.lrs.lt/sip/portal.show?p_r=35299&p_k=1&p_a=498&p_asm_id=64701
  2. Українці показали всім, як повинна діяти справжня армія — Лаурінас Кащюнас. «АрміяInform»
  3. Візит делегації Сейму Литовської Республіки на чолі із Заступником Голови Сейму Литовської Республіки П.Саударгасом. Верховна Рада України
  4. vidinės integracijos poveikis išorinei europeizacijai: Ukrainos ir Rusijos atvejų analizė
  5. У Литві створили групу друзів українського Криму
  6. У Литві пропонують заборонити георгіївські стрічки «delfi.lt» (руск.)
  7. 2020 m. spalio 11 d. Lietuvos Respublikos Seimo rinkimai (I turas). Puslapis atnaujintas 2020-10-31 21:03 (літ.)
  8. У Літве прапануюць забараніць беларусам мець зброю . Наша Ніва. Праверана 12 снежня 2023.
  9. У Літве хочуць прыпыніць прыём заяў на грамадзянства ад беларусаў і расіян . Наша Ніва. Праверана 12 снежня 2023.
  10. Закрыццё некаторых пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю з'яўляецца пытаннем часу — літоўскі дэпутат . Наша Ніва. Праверана 12 снежня 2023.
  11. Памежныя пераходы «Шумск» — «Лоша» і «Цверач» — «Відзы» спынілі працу . Наша Ніва. Праверана 12 снежня 2023.
  12. У Літве пражывае ўжо да 60 тысяч беларусаў. Але ва ўладаў краіны ёсць засцярога . Наша Ніва. Праверана 12 снежня 2023.
  13. «Гэты працэс мусіць вітацца ў Літве». Ліцвінізм: погляд з Вільні . Наша Ніва. Праверана 12 снежня 2023.
  14. Камітэт сейма Літвы па бяспецы выказаўся супраць павелічэння для беларусаў тэрміну дзеяння гуманітарных ДНЖ . Наша Ніва. Праверана 12 снежня 2023.
  15. а б У Сейме Літвы зарэгіструюць папраўкі да закона, якія абмяжоўваюць магчымасці беларусаў жыць у краіне . Наша Ніва. Праверана 12 снежня 2023.
  16. Указ президента України від 4 вересня 2023 года № 556/2023 «Про відзначення державними нагородами України»

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Лаўрынас Кашчунас на сайце «Вышэйшай выбарчай камісіі Літоўскай Рэспублікі» (літ.)/ (англ.)