У 1974 годзе скончыла медыцынскі факультэт Вільнюскага ўніверсітэта. У 1974–1976 гадах працавала лекарам на фабрыцы ў Алітусе. З 1976 годзе працавала ў бальніцы ў Вільнюсе на пасадах анестэзіёлага, загадчыцы гастраэнтэралагічнага аддзялення, намесніка галоўнага ўрача і галоўнага ўрача. У 1994–1996 гадах была сакратаром Міністэрства аховы здароўя.
У 1994 годзе ўступіла ў Саюз Айчыны, заняла пасаду намесніка старшыні партыі. У 1996, 2000 і 2004 гадах абіралася ў Сейм. Яна знаходзілася ў фракцыі Саюза Айчыны, а з 2005 года была яе старшынёй.
На парламенцкіх выбарах 2008 года яна была абраная ў чацвёрты раз па аднамандатнай акрузе. 20 лістапада2008 года стала першым намеснікам старшыні Сейму. У выніку адхіленьня ад пасады старшыні СеймуАрунаса Валінскаса15 верасня2009 года яна прыняла на сябе выкананьне ягоных абавязкаў. Праз два дні яна была абраная старшынёй парламента як першая жанчына на гэтай пасадзе ў гісторыі Літвы. На парламенцкіх выбарах у 2012 годзе была пераабраная ў парламент па аднамандатнай акрузе. У новай кадэнцыі яна была абраная намесніцай старшыні Сейма. У 2016 годзе яна захавала свой дэпутацкі мандат яшчэ на адзін тэрмін. Яна засталася на пасадзе намесніка старшыні Сейма.