Леанард Феліксавіч Супрон
Леанард Феліксавіч Супрон | ||
| ||
---|---|---|
1946 — 1947 | ||
| ||
1958 — 1962 | ||
Папярэднік | першы на пасадзе | |
Пераемнік | Дзмітрый Андрэевіч Маслакоў | |
Адукацыя | ||
Навуковая ступень | кандыдат медыцынскіх навук (1940) | |
Дзейнасць | медыцынскі адміністратар, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры | |
Месца працы | ||
Нараджэнне | 24 лістапада 1910 | |
Смерць | 1 лістапада 1968 (57 гадоў) | |
Пахаванне | ||
Ваенная служба | ||
Бітвы | ||
Узнагароды |
Леанард Феліксавіч Супрон (24 лістапада 1910 — 1 лістапада 1968) — беларускі арганізатар аховы здароўя. Кандыдат медыцынскіх навук (1940)[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Выпускнік Віцебскага медыцынскага інстытута (1938), дзе ў далейшым загадваў кафедрай санітарнай абароны (1939—1941)[1].
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, служыў начальнікам Хабараўскага эвакуацыйнага шпіталя Далёкаўсходняга фронту. Пасля дэмабілізацыі — дацэнт кафедры ваенна-медыцынскай падрыхтоўкі медыцынскага інстытута, затым Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў, намеснік Міністра аховы здароўя БССР (1946—1947). Застаўся ў памяці як арганізатар і першы дырэктар (рэктар) Гродзенскага медыцынскага інстытута (1958—1962)[1].
Пахаваны на Усходніх могілках г. Мінска (Беларусь), участак № 3, шэраг 15, магіла 31[1].
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Аўтар звыш 40 навуковых прац, у тым ліку манаграфія «Медыцынскае забеспячэнне насельніцтва ва ўмовах прымянення сродкаў масавага паражэння» (1959)[1].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага сцяга, шматлікімі медалямі[1].
Зноскі
- Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Кандыдаты медыцынскіх навук
- Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
- Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Нарадзіліся 24 лістапада
- Нарадзіліся ў 1910 годзе
- Памерлі 1 лістапада
- Памерлі ў 1968 годзе
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Асобы
- Рэктары Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Медыкі Вялікай Айчыннай вайны