Перайсці да зместу

Ігар Георгіевіч Жук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ігар Георгіевіч Жук
Нараджэнне 3 жніўня 1956(1956-08-03) (69 гадоў)
Грамадзянства
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды
медаль «За працоўныя заслугі» медаль Францыска Скарыны
Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь

Ігар Георгіевіч Жук (нар. 3 жніўня 1956, г. п. Астрына, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі палітык, заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га і 8-га скліканняў.

Нарадзіўся 3 жніўня 1956 года ў пасёлку Астрына Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці[1].  

Скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лячэбная справа»[1].  

Працоўную дзейнасць пачаў урачом-хірургам другой Плешчаніцкай раённай бальніцы Лагойскага раёна; працаваў асістэнтам, дацэнтам кафедры аператыўнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі, прарэктарам па вучэбнай рабоце, першым прарэктарам, рэктарам Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта[2].  

Працаваў урачом-інтэрнам Мінскай абласной клінічнай бальніцы, урачом-хірургам Плешчаніцкай другой раённай бальніцы Лагойскага раёна, асістэнтам, дацэнтам кафедры аператыўнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі, прарэктарам па вучэбнай рабоце, першым прарэктарам Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта[1]. 21 сакавіка 2022 года прызначаны рэктарам Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта[3].

Быў намеснікам старшыні Гродзенскага аблвыканкама[1].

Дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га, 28-га і 29-га скліканняў[1].  Быў старшынём Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў[1].

Дэлегат IV, V, VI і VII Усебеларускіх народных сходаў[1].  

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 6-га склікання[1]. Выбраны ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад Гродзенскай вобласці (вылучаны ад Навагрудскага і Карэліцкага раёнаў)[4]. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці[4].

Член РГА «Белая Русь»[1].

Мае Падзячны ліст Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[1]. Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны, медалём «За працоўныя заслугі»[1].

Удастоены ганаровага звання «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь»[1] (2013)[5]. Ганаровы доктар Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта[1]. Занесены ў Кнігу Славы Гродзенскай вобласці[1].

Зноскі