Пётр Васілевіч Гарэлік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пётр Васілевіч Гарэлік
Дата нараджэння 15 лютага 1949(1949-02-15) (75 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык універсітэта, урач, хірург
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Пётр Васілевіч Гарэлік (15 лютага 1949, в. Кавальцы, Маладзечанскі раён, Мінская вобласць) — беларускі ўрач-хірург. Доктар медыцынскіх навук (1992), прафесар (1994).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Юрацішкаўскае медыцынскае вучылішча, г. п. Юрацішкі, Гродзенская вобласць (1968), Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1974).

Працаваў у Маладзечанскай гарадской бальніцы (1974—1978, урач-хірург), Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1978, лячэбны факультэт, кафедра гаспітальнай хірургіі, у 1978—1980 — клінічны ардынатар, у 1980—1987 — асістэнт, у 1987—1992 — дацэнт, у 1992—1994 — прафесар, кафедра агульнай хірургіі, у 1994—2005 і з 2010 — загадчык кафедры, у 1998—2010 — рэктар).

Навуковыя інтарэсы: хірургічная гастраэнтэралогія; хірургічная панкрэаталогія; хірургічная гепаталогія.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Медалі Францыска Скарыны (2002), Свяціцеля Кірылы Тураўскага (2006), ордэн Свяціцеля Кірылы Тураўскага, залаты медаль імя Альберта Швейцэра (1999, 2001), званне «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь» (2007), знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (2007).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1997. — Т. 5. — С. 79.
  • Здравоохранение. — 2019. — № 2. — С. 79-80.