Леанід Іосіфавіч Ячнеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леанід Іосіфавіч Ячнеў
Дата нараджэння 5 мая 1924(1924-05-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 красавіка 2011(2011-04-21) (86 гадоў)
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь

Леанід Іосіфавіч Ячнеў (5 мая 1924, в. Мохаўка, Клімавіцкі раён, Магілёўская вобласць — 21 красавіка 2011) — беларускі настаўнік, дзеяч самадзейнага мастацтва, аўтар песень, кіраўнік Клімавіцкага народнага хору раённага Дома культуры (1949—2005), заслужаны дзеяч культуры Беларусі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1934 годзе сям’я Ячневых пераехала з вёскі Махоўка, якая размяшчалася каля Савініцкай Цітаўкі, у вёску Паўлавічы. Тут ён стварыў аркестр, у састаў якога ўвайшлі мясцовыя хлапчукі.

У верасні 1940 года паступіў ў Мінскае музычнае вучылішча пры Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі. Але скончыць яго не выпала лёсам.

Прымусовыя работаў у Германіі. У чэрвені 1946 года вярнуўся да дому. Працягваў самастойныя музычныя заняткі па ігры на баяне. Калі ў вёсцы на месцы былога спіртзавода быў адкрыты дзіцячы дом (1947), працаваў у ім музычным кіраўніком. А са студзеня 1948 года па жнівень 1949 года працаваў баяністам і кіраўніком хору ў раённым Доме культуры мастацтва Гродзенскай вобласці. Тут жа закончыў дзевяць класаў вячэрняй школы працоўнай моладзі. Праз некаторы час едзе ў Маскву і паступае вучыцца на завочнае аддзяленне Усесаюзнага тэхналагічнага інстытута харчовай прамысловасці, які закончыў ў 1957 годзе. Апошнія дваццаць пяць гадоў працаваў настаўнікам матэматыкі ў СШ № 3. А побач з гэтым крочыла па жыцці і захапленне музыкай.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Андрюшкова, Л. Это наша с тобою история / Людмила Андрюшкова // Родная ніва. — 2012. — 9 лістапада. — С. 2.
  • Крынічная В. З песняй праз усе жыццё: Да 70-годдзя з дня нараджэння кіраўніка Клімавіцкага хору Л.І.Ячнева // Родная ніва. — 1994. — 4 чэрвеня.
  • Лагорифмы и песни: Ячнев Леонид Иосифович // Родная ніва. — 2000. — 9 жніўня. — С. 2.
  • Пехцераў І. Песняры Клімавіцкай зямлі: / Пра нар. Хор песні Клімавіц. Раён. Цэнтра культуры і яго кіраўніка Л.І.Ячнева // Ратуша. — 1993. — N 44 (лістап.). — С. 5.
  • Ячнеў Леанід Іосіфавіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Клімавіцкага раёна. — Мн.: Універсітэцкае, 1995. — С. 615.
  • Ячнеў Леанід Іосіфавіч // Энцыкл. літ. і мастацтва Беларусі. — Мн., 1985. — Т. 5. — С. 702.
  • Справы упрыгожваюць чалавека: Да 50-гадовай творчай дзейнасці заслужанага дзеяча культуры РБ Л.І.Ячнева // Родная ніва. — 1998. — 31 кастрычніка. — С. 2.
  • Андрюшкова, Л. Святая к музыке любовь / Людмила Андрюшкова // Родная ніва. — 2009. — 23 лістапада. — С. 3.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Мая Беларусь. — Магілёў: О. Н. М. Ц. — 1994. — 43 с.
  • Слаўся, песня беларуская!: Зборнік песен розных гадоў. — Магілёў, 1999. — 80 с.
  • Я з тых мясцін… — Мн., 1990. — 19 с.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. — Мінск, 1987. — Т. 5. — С. 702.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]