Леанід Аўксенцьевіч Гуцаленка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леанід Аўксенцьевіч Гуцаленка
Дата нараджэння 10 ліпеня 1931(1931-07-10) (92 гады)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофскіх навук (1993)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі

Леанід Аўксенцьевіч Гуцаленка (нар. 10 ліпеня 1931, с. Юрпаль, Манькіўскі раён, Чаркаская вобласць, Украіна) — беларускі філосаф, сацыёлаг, журналіст. Доктар філасофскіх навук (1993), прафесар (1995).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (аддзяленне журналістыкі, 1955), Інстытут філасофіі і права АН БССР (аспірантура, 1971).

Працаваў у газетах «Ленинское знамя» (Сапоцкінскі раён, 1955—1958, адказны сакратар), «Путь победы» (Мастоўскі раён, 1958—1959, намеснік рэдактара), «Гродзенская праўда» (1959—1963, літаратурны супрацоўнік), Беларускім тэлеграфным агенцтве (1963—1970, рэдактар прэс-бюро, з 1968 — загадчык рэдакцыі), Беларускім дзяржаўным універсітэце (1971—2015, факультэт філасофіі і сацыяльных навук, кафедра псіхалогіі, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: філасофія; антрапалогія; сацыялогія асобы; сацыялогія канкурэнцыі.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэат прэміі імя У. І. Пічэты БДУ (2009).

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Философско-методологические проблемы становления универсального человека : автореферат диссертации … доктора философских наук : 09.00.11 / Гуцаленко Леонид Авксентьевич. — Минск, 1992.
  • Грамадзянінам быць павінен / Л. А. Гуцаленка. — Мінск, 1967.
  • Социология конкуренции / Л. А. Гуцаленко. — Минск, 2007.
  • Человек — мера добра и зла / Л. А. Гуцаленко. — Минск, 2008.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гуцаленка Леанід Аўксенцьевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 551. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
  • Гуцаленко Леонид Авксентьевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 291.
  • Гуцаленко Леонид Авксентьевич // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001 : 80 год. — Мінск, 2001. — С. 75.