Леанід Васільевіч Анфімаў
Леанід Васільевіч Анфімаў | |||
| |||
---|---|---|---|
19 жніўня 2014 — 4 чэрвеня 2020 | |||
Прэм’ер-міністр | Андрэй Кабякоў Сяргей Румас | ||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||
Папярэднік | Аляксандр Якабсон | ||
Пераемнік | Іван Церцель | ||
Адукацыя | |||
Месца працы | |||
Нараджэнне | 11 красавіка 1954 (66 гадоў) |
Леанід Васільевіч Анфімаў (нар. 11 красавіка 1954, с. Сіма Юр’еў-Польскага раёна Уладзімірскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Беларускі палітэхнічны інстытут (1977), Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя. В. У. Куйбышава (1988). З 1977 па 1984 гады працаваў на розных пасадах на Мінскім аўтамабільным заводзе. З 1984 па 1986 гады з’яўляўся інструктарам прамыслова-транспартнага аддзела Заводскага раённага камітэта КПБ г. Мінска. У 1986—1989 гадах — намеснік старшыні планавай камісіі выканкама Мінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў. У 1989—1991 гадах узначальваў творча-вытворчае аб’яднанне «Дызайн». З 1991 па 2001 гады працаваў на розных пасадах у Мінскім гарвыканкаме. З 2001 па 2003 гады — начальнік галоўнага ўпраўлення кантролю за банкаўскай сістэмай і рынкам каштоўных папер Камітэта дзяржаўнага кантролю. У 2003—2004 гадах — дырэктар Дэпартамента фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржаўнага кантролю.
У 2004—2005 гадах з’яўляўся першым намеснікам старшыні Мінскага гарвыканкама. З 2005 па 2006 гады — намеснік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю. У 2006—2010 гадах працаваў на пасадзе намесніка Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Са снежня 2010 года па кастрычнік 2014 года — першы намеснік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.
14 кастрычніка 2014 года прызначаны Старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь. Заставаўся на пасадзе да чэрвеня 2020 года.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Выпускнікі механіка-тэхналагічнага факультэта БНТУ
- Выпускнікі БДЭУ
- Нарадзіліся 11 красавіка
- Нарадзіліся ў 1954 годзе
- Нарадзіліся ва Уладзімірскай вобласці
- Асобы
- Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі
- Намеснікі старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта
- Супрацоўнікі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі