Аляксандр Серафімавіч Якабсон
| Аляксандр Серафімавіч Якабсон | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| | |||||||
|
|||||||
| Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
| Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч | ||||||
| Папярэднік | Зянон Ломаць | ||||||
| Пераемнік | Леанід Анфімаў | ||||||
|
|||||||
| Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
| Кіраўнік урада | Уладзімір Ярмошын Генадзь Навіцкі Сяргей Сідорскі |
||||||
| Папярэднік | Мікалай Рыгоравіч Вайцянкоў | ||||||
| Пераемнік | Уладзімір Андрэевіч Дворнік | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
18 красавіка 1951 |
||||||
| Смерць | 28 верасня 2026[1] (75 гадоў) | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Партыя |
|
||||||
| Адукацыя |
|
||||||
| Узнагароды | |||||||
Аляксандр Серафімавіч Якабсон (18 красавіка 1951, Гомель — 28 верасня 2026[2][3][4]) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Беларусі[5][6].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (1973), Мінскі інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання (1991). Працаваў майстрам трэста «Кандалакштрансбуд» у Мурманскай вобласці, потым служыў у савецкай арміі (1973—1974). З 1975 года працаваў майстрам будаўнічага ўпраўлення № 49 будаўнічага трэста № 10 Міністэрства прамысловага будаўніцтва БССР у Гомелі, затым прарабам перасоўнай механізаванай калоны № 111, старшым прарабам і галоўным інжынерам спецыялізаванага будаўнічага ўпраўлення № 214 «Гомельпрамбуда». У 1985—1986 гадах — інструктар аддзела будаўніцтва Гомельскага абкама КПБ.
З 1986 года жыў у Светлагорску. У 1986—1991 гадах — старшыня выканкама гарадскога Савета народных дэпутатаў, у 1991—1994 гадах — старшыня гарадскога Савета дэпутатаў, у 1994—1997 гадах — старшыня Светлагорскага гарадскога выканаўчага камітэта.
У 1997—1998 гадах — першы намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама, з сакавіка 1998 года — старшыня Гомельскага гарвыканкама. У 2001—2010 гадах — старшыня Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта[7]. 28 снежня 2010 года прызначаны старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі. 21 жніўня 2014 года прызначаны памочнікам Прэзідэнта — галоўным інспектарам па Мінску, займаў гэту пасаду да сакавіка 2017 года[8].
Двойчы выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га (1990—1995) і 13-га (1995—1996) скліканняў; дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання (1996—2000). Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га, 3-га і 4-га скліканняў.
Ганаровы грамадзянін Светлагорска (2001), Ганаровы грамадзянін Гомельскай вобласці (2011)[9].
28 верасня 2026 года А. С. Якабсон памёр[10][11][12]. 1 кастрычніка 2026 года ў Гомелі ў Свята-Петра-Паўлаўскім кафедральным саборы прайшла цырымонія развітання з беларускім дзяржаўным дзеячам Аляксандрам Якабсонам[12].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны Ордэнам Пашаны (2001), Ордэнам Айчыны III ступені (2004), Ордэнам Дружбы (Расія, 2009), Ордэнам Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай (Беларуская праваслаўная царква, 2009)[13], Ордэнам свяціцеля Кірыла Тураўскага I ступені (Беларуская праваслаўная царква), Ордэнам Святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра III ступені (Руская праваслаўная царква), Ордэнам прападобнага Сергія Раданежскага III ступені (Руская праваслаўная царква), 10 юбілейнымі медалямі, двума Ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2003), Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровымі граматамі ўрада Масквы (2004, 2008), Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://gp.by/novosti/obshchestvo/umer-yakobson-aleksandr-serafimovich-1649066/
- ↑ На 76-м году ушел из жизни Александр Серафимович Якобсон – выдающийся государственный деятель Республики Беларусь, внесший неоценимый вклад в становление и развитие нашего региона, почетный гражданин Гомельской области. Гомельская праўда.
- ↑ Лукашенко направил соболезнование в связи со смертью государственного деятеля Беларуси Александра Якобсона. БелТА.
- ↑ Памяти Александра Якобсона, почетного гражданина г. Светлогорска. Светлагорскiя навiны.
- ↑ Якобсон Александр Серафимович // Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. / редкол. Г. П. Пашков и др.. — Мн.: БелЭн, 2008. — Т. 6: Пейзаж — Снегирёв. — 748 с. — ISBN 985-11-0341-1. — С. 717
- ↑ Якобсон Александр Серафимович // Рэгіёны Беларусі: энцыклапедыя. У 7 т. = Регионы Беларуси: энциклопедия. В 7 т. (руск.). — Мн.: БелЭн. — ISBN 978-985-11-0463-1. — С. 503
- ↑ admin. Якобсон Александр Серафимович (руск.). Знаменитые люди Гомельщины (6 верасня 2018). Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2021. Праверана 25 лістапада 2020.
- ↑ Аляксандр Якабсон вызвалены ад пасады памочніка Прэзідэнта Беларусі . Звязда (3 сакавіка 2017). Праверана 25 лістапада 2020.
- ↑ Ермакова, Т. Здесь мои корни : [экс-председатель Гомельского областного исполнительного комитета Александр Якобсон избран почетным гражданином Гомельской области] / Татьяна Ермакова // Гомельская праўда. — 2011. — 29 снежня. — С. 2.
- ↑ Скончался бывший глава КГК и экс-мэр Светлогорска Якобсон. sputnik.by.
- ↑ На 76‑м году жизни скончался Александр Серафимович Якобсон. Гомельские ведомости.
- 1 2 Александр Якобсон.
- ↑ Олег Белоусов. Под куполом небесного собора (руск.). Правда Гомель (3 лістапада 2009). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2021. Праверана 25 лістапада 2020.
- Нарадзіліся 18 красавіка
- Нарадзіліся ў 1951 годзе
- Нарадзіліся ў Гомелі
- Памерлі 28 верасня
- Памерлі ў 2026 годзе
- Члены КПСС
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту
- Кавалеры ордэна Дружбы (Расія)
- Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь)
- Кавалеры ордэна Айчыны (Беларусь)
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Кавалеры ордэна РПЦ Святога князя Уладзіміра 3 ступені (УПЦ МП)
- Кавалеры ордэна РПЦ Святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра 3 ступені
- Кавалеры ордэна прападобнага Сергія Раданежскага III ступені
- Кавалеры ордэна РПЦ прападобнага Сергія Раданежскага
- Кавалеры ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага I ступені
- Асобы
- Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі
- Старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання
- Старшыні Светлагорскага гарадскога выканаўчага камітэта
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
- Памочнікі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектары па горадзе Мінску
- Старшыні Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта
- Намеснікі старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта
- Ганаровыя грамадзяне Светлагорска
- Ганаровыя грамадзяне Гомельскай вобласці
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Будаўнікі Беларусі
- Дэпутаты Светлагорскага гарадскога Савета дэпутатаў
- Старшыні мясцовых саветаў Беларусі