Леанід Захаравіч Траўберг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леанід Захаравіч Траўберг
Род дзейнасці кінарэжысёр, сцэнарыст, кінапрадзюсар, рэжысёр
Дата нараджэння 4 (17) студзеня 1902[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 лістапада 1990(1990-11-13) (88 гадоў) ці 14 лістапада 1990(1990-11-14)[4] (88 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Месца працы
Член у
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Леанід Захаравіч Траўберг (руск.: Леонид Захарович Тра́уберг; 4(17).1.1902, Адэса — 13 лістапада 1990, Масква) — савецкі кінарэжысёр, сцэнарыст, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1967). Лаўрэат Сталінскай прэміі першай ступені (1941).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў студыі Камічнай оперы ў Петраградзе. У 1921 разам з Р. М. Козінцавым і С. І. Юткевічам арганізаваў групу акцёраў і рэжысёраў пад назвай Фабрыка эксцэнтрычнага акцёра (ФЭКС). У 1924-46 гадах працаваў у кіно з Козінцавым. Іх першыя фільмы, створаныя з удзелам акцёраў ФЭКСа, ‒ «Прыгоды Акцябрыны» (1924), «Мішкі супраць Юдзеніча» (1925), «Чортава кола», «Браточак», «Шынель» (паводле Мікалая Гогаля) (усе ‒ 1926), «С. В. Д.» (1927) адрозніваліся пошукамі новай кінаформы, часам фармальным эксперыментатарствам. Наступныя іх працы — «Новы Вавілон» (1929) і асабліва «Адна» (1931) былі пераходам да рэалістычнага мастацтва. Выбітным творам савецкага кіно стала трылогія пра Максіма — «Юнацтва Максіма» (1935), «Вяртанне Максіма» (1937), «Выбаргская старана» (1939). Траўберг паставіў таксама фільмы «Актрыса» (1943), «Ішлі салдаты» (1959), «Вольны вецер» (1961) і інш.

Аўтар шэрагу сцэнарыяў, пастаўленых іншымі рэжысёрамі. Выкладаў у ФЭКС, Ленінградскім інстытуце сцэнічных мастацтваў). У 1962-68 гадах кіраваў Вышэйшымі рэжысёрскімі курсамі Саюза кінематаграфістаў СССР.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Трауберг Леонид Захарович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. http://www.naxos.com/mainsite/blurbs_reviews.asp?item_code=8.572824-25&catNum=572824&filetype=About%20this%20Recording&language=English
  4. Internet Movie Database — 1990. Праверана 20 кастрычніка 2019.
  5. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.
  6. http://www.nytimes.com/movie/review?res=9D00E5DA163BF930A35753C1A965948260
  7. http://www.tandfonline.com/doi/pdf/10.1080/10509208109361083