Рыгор Міхайлавіч Козінцаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рыгор Міхайлавіч Козінцаў
Род дзейнасці кінарэжысёр, сцэнарыст, тэатральны рэжысёр, кінапрадзюсар, рэжысёр
Дата нараджэння 9 (22) сакавіка 1905[1] ці 23 сакавіка 1905(1905-03-23)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 мая 1973(1973-05-11)[4][3][…] (68 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Соф'я Зіноўеўна Магарыл[d]
Дзеці Aleksandr Kozintsev[d]
Месца працы
Член у
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рыгор Міхайлавіч Козінцаў (руск.: Григо́рий Миха́йлович Ко́зинцев; 9 (22) сакавіка 1905, Кіеў — 11 мая 1973, Ленінград) — савецкі рэжысёр тэатра і кіно, сцэнарыст, педагог; народны артыст СССР (1964). Лаўрэат дзвюх Сталінскіх (1941, 1948) і Ленінскай (1965) прэмій.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Вышэйшых мастацкіх майстэрнях АМ у Петраградзе. Адзін з арганізатараў творчай майстэрні «Фабрыка эксцэнтрычнага акцёра» (ФЭКС, 1921). З 1924 года на кінастудыі «Ленфільм». З 1922 года выкладаў у ФЭКС, Ленінградскім інстытуце сцэнічных мастацтваў, у 1941-64 гадах прафесар Усесаюзнага дзяржаўніага інстытута кінематаграфіі.

Імкненнем да пошукаў вострай новай кінематаграфічнай выразнасці вылучаюцца нямыя фільмы «Шынель» (1926, паводле М. Гогаля), «Новы Вавілон» (1929, абодва з Леанідам Траўбергам). Грамадзянскім пафасам прасякнута кінатрылогія «Юнацтва Максіма» (1935), «Вяртанне Максіма» (1937), «Выбаргская старана» (1939, усе з Леанідам Траўбергам).

Ставіў біяграфічныя фільмы: «Пірагоў» (1947), «Бялінскі» (1953). Экранізаваў трагедыі Уільяма Шэкспіра «Гамлет» (1964, Ленінская прэмія 1965) і «Кароль Лір» (1970), раман Мігеля Сервантэса «Дон Кіхот» (1957).

Паставіў у ленінградскіх тэатрах «Кароль Лір» (1941), «Атэла» (1943), «Гамлет» (1954) Шэкспіра. Даследаваў творчасць Шэкспіра, С. Эйзенштэйна, Ч. Чапліна, У. Меерхольда.

Зноскі

  1. а б Литераторы Санкт-Петербурга. ХХ век / под ред. О. В. Богданова
  2. а б Козинцев Григорий Михайлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. а б http://explore.bfi.org.uk/4ce2ba88c3a07
  4. Козинцев Григорий Михайлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  5. http://theshakespearestandard.com/soviet-shakespeare-film-maker-dictator-two-great-plays-bard-multimedia/
  6. Mantle of Dreams Yields a Nightmare // The New York Times / J. KahnManhattan, NYC: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2012. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 11 сакавіка 2021.
  7. Billington M. King Lear // The GuardianUK: GMG, 2007. — ed. size: 161152 — ISSN 0261-3077 Праверана 11 сакавіка 2021.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]