Леанід Мацвеевіч Баркоўскі
Леанід Мацвеевіч Баркоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 чэрвеня 1938 |
Месца нараджэння | Аршанскі раён |
Дата смерці | 24 лістапада 2015 (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік |
Навуковая сфера | Фізіка |
Месца працы | Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (з 1965) |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук |
Альма-матар | Магілёўскі педагагічны інстытут |
Навуковы кіраўнік | Ф.І. Фёдараў |
Узнагароды |
|
Леанід Мацвеевіч Баркоўскі (13 чэрвеня 1938, Мінск [паводле іншых звестак Аршанскі раён], Віцебская вобласць) — беларускі фізік-тэарэтык, доктар фізіка-матэматычных навук (1981), прафесар (1983).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1955—1960 гг. вучыўся на фізіка-матэматычным факультэце Магілёўскага педагагічнага інстытута, па заканчэнні якога на працягу года працаваў настаўнікам фізікі ў вёсцы Навасёлкі Магілёўскага раёна. З 1961 г. у аспірантуры на кафедры тэарэтычнай фізікі БДУ, працаваў выкладчыкам. У 1984—2003 гг. загадчык кафедры тэарэтычнай фізікі БДУ.
Навуковыя працы ў галіне хвалевай фізікі. Распрацаваў метад эвалюцыйных аператараў для рашэння прамых і адваротных задач у оптыцы і акустыцы крышталёў.
Узнагароджаны: Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1982); Нагрудны знак «За выдатныя поспехі ў працы» Міністэрства вышэйшай адукацыі СССР (1988); «Charted Physicist» from Institute of Physics (2000); Прэмія імя акадэміка Ф. І. Фёдарава (2007).
Творы[правіць | правіць зыходнік]
- О тензоре показателей преломления в кристаллооптике. // Кристаллография. Т. 21. № 3. 1976.
- Операторы Коши и лучевые операторы в геометрооптике анизотропных сред (разам з Фо Тхі Нгует Хангам). // Оптика и спектроскопия. Т. 70. № 1. 1991.
- Поляризованные волны в сложных средах (разам з А. Фурсам). Минск. 2002.
- Операторные методы описания оптических полей в сложных средах (разам з А. Фурсам). Минск. 2003.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Баркоўскі Леанід Мацвеевіч. // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8. — С. 309.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Леонид Матвеевич Барковский Архівавана 2 снежня 2012. (руск.) // Сайт кафедры тэарэтычнай фізікі фізічнага факультэта БДУ
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 13 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1938 годзе
- Нарадзіліся ў Аршанскім раёне
- Памерлі 24 лістапада
- Памерлі ў 2015 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Дактары фізіка-матэматычных навук
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выкладчыкі БДУ
- Фізікі Беларусі
- Фізікі СССР
- Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР