Леанід Міхайлавіч Гоманаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Леанід Міхайлавіч Гоманаў
Дата нараджэння: 1953
Месца нараджэння:
Род дзейнасці: мастак
Вучоба:

Леанід Міхайлавіч Гоманаў (нар. 1953, Слаўгарад) — беларускі мастак у галіне жывапісу, кніжнай графікі, плаката.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава (1974), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1991). Пасля заканчэння мастацкага вучылішча працаваў мастаком-афарміцелем у Пухавіцкім раённым Доме культуры, МВА імя У. І. Леніна, універмагу «Беларусь» у Мінску. З 1991 г. працуе ў рэдакцыі мастацкага афармлення выдавецтва «Навука і тэхніка», зараз — вядучы мастацкі рэдактар выдавецтва «Беларуская навука».

Удзельнік рэспубліканскіх, усесаюзных і міжнародных выставак і конкурсаў. Член Беларускага саюза мастакоў (1991).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар жывапісных палотнаў «Максім Багдановіч» (1981), «Мой родны кут» (1982), «Восень у Люцынцы» (1983) і інш. Плённа працуе ў жанры плаката. Тэмы яго работ самыя актуальныя: яго хвалююць праблемы экалогіі («Чарнобыль 26.4.86», 1988; «Дапамажы дзецям чарнобыльскай зоны», 1990; «За экалогію», 1990 і інш.), сацыяльныя пытанні («Хто адкажа?», 1990; «Бракаробу», 1985).

Вялікі ўклад зроблены мастаком у адраджэнне беларускай нацыянальнай культуры. У 1990 годзе ён стварыў серыю каляровых плакатаў «Беларускія асветнікі», прысвечаную знакамітым асобам беларускай зямлі. Гэта Ефрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Мікола Гусоўскі, Францыск Скарына і Сімяон Полацкі.

Л. Гоманаў — аўтар плакатаў да мастацкіх кінастужак «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» (1989) і «Сівая легенда».

Творы Л. М. Гоманава знаходзяцца ў Нацыянальным музеі Беларусі, музеі Якуба Коласа.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гоманаў Л. М.//Беларуская энцыклапедыя: у 18 т.: т. 5: Гальцы — Дагон/Гал. рэд.: Г. П. Пашкоў.-Мн., 1997.-С. 330.
  • Гоманаў Л. М.//Памяць: гісторыка-дакумент. хроніка Слаўгарадскага раёна.-Мн., 1999.-С. 518.