Леанід Міхайлавіч Рабцаў
| Леанід Міхайлавіч Рабцаў | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 1955 |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | суддзя, выкладчык універсітэта |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | доктар юрыдычных навук (2001) |
| Навуковае званне |
|
| Альма-матар |
|
| Узнагароды | |
Леанід Міхайлавіч Рабцаў (нар. 1955, в. Аляксандраўка Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці) — беларускі юрыст, мае вышэйшы кваліфікацыйны клас.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1982 годзе скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У 1981 годзе пачаў службу ў органах унутраных спраў і затым займаў розныя пасады начальніцкага саставу ў цэнтральным апараце МУС Рэспублікі Беларусь. Працаваў у Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь, дзе прайшоў шлях ад выкладчыка да першага намесніка начальніка Акадэміі.
У 1990 годзе абараніў кандыдацкую (Акадэмія МУС СССР, г. Масква), а ў 2001 годзе доктарскую (Інстытут дзяржавы і права Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі) дысертацыі. Мае вучонае званне прафесара.
З 2003 года выкладаў у Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце, займаў пасаду загадчыка кафедры тэорыі і гісторыі права, а з сакавіка 2005 года — дэкана факультэта права гэтай ВНУ.
Са снежня 2007 года — суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар больш як 170 навуковых публікацый у галіне адміністрацыйнага, фінансавага і інфармацыйнага права, тэорыі права і кіравання.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны медалямі «За бездакорную службу» III і II ступені, медалём «За працоўныя заслугі» (2019 год)[1].
Міжнародныя санкцыі
[правіць | правіць зыходнік]24 верасня 2020 года Сейм Літвы ўключыў Леаніда Рабцава ў спіс асоб, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Літвы. Гэта рашэнне было прынята ў адказ на фальсіфікацыю вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і рэпрэсіі супраць мірных пратэстоўцаў[2].
Зноскі
- ↑ Суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Рабцаў Леанід Міхайлавіч Архівавана 8 кастрычніка 2020.
- ↑ LIETUVOS RESPUBLIKOS SEIMAS REZOLIUCIJA DĖL SANKCIJŲ BALTARUSIJOS PAREIGŪNAMS (літ.). Сейм Літоўскай Рэспублікі (24 верасня 2020). Праверана 16 лютага 2026.
- Нарадзіліся ў 1955 годзе
- Нарадзіліся ў Шклоўскім раёне
- Супрацоўнікі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
- Выкладчыкі Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
- Выкладчыкі БДЭУ
- Дактары юрыдычных навук
- Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» II ступені (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» III ступені (Беларусь)
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Суддзі Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь
- Юрысты Беларусі
- Дэканы факультэта права БДЭУ