Легенды Айзенвальда
Легенды Айзенвальда | |
---|---|
Распрацоўшчык | Aterdux Entertainment[d] |
Выдавец | Aterdux Entertainment[d][1] |
Дата выпуску | 2 ліпеня 2015 |
Жанры | камп’ютарная ролевая гульня[d] і незалежная відэагульня[d] |
Тэхнічныя даныя | |
Платформа | Windows[2] |
Рэжым гульні | аднакарыстальніцкая гульня |
Мовы інтэрфейсу | англійская[3], нямецкая[3], руская[3], французская[3], іспанская[3], італьянская мова[3] і спрошчаная кітайская[d][3] |
Носьбіты | лічбавае распаўсюджванне[d] і лічбавая спампоўка[d] |
Кіраванне | камп’ютарная клавіятура |
Афіцыйны сайт |
«Legends of Eisenwald» (бел.: Легенды Айзенвальда) — аднакарыстальніцкая тактычная ролевая гульня ад беларускай кампаніі «Aterdux Entertainment»[4]. Сродкі на гульню былі сабраныя праз краўдфандзінгавую кампанію на «Kickstarter»[5] (2013), 2 ліпеня 2015 года гульня выйшла на платформе «Steam».
Гульнявы працэс[правіць | правіць зыходнік]
Гульнявы працэс падзяляецца на дзве галоўныя часткі: узаемадзеянні на вялізнай карце, выкананне заданняў, гандаль зброяй, даспехамі, зёлкамі і іншымі рэчамі, узбраенне войска, кіраванне замкамі і іншымі ўладаннямі, і ўласна бітвы.
У гульнявым свеце ў рэальным часе, акрамя героя, рухаюцца і дзейнічаюць атрады іншых феадалаў і забойцаў. Асноўнай крыніцай прыбыткаў і сацыяльнага статусу з’яўляецца замак, дзе можна аднавіць здароўе, адпачыць і наняць ваяроў. Таксама кантроль над замкам дазваляе не марнаваць грошы на ўтрыманне войска. Рэкрутаваць салдат можна ў вёсках, замках, гарадах і манастырах, у кожным з якіх можна наняць толькі пэўны іх від, а таксама наняць наймітаў у шынках.
Бітвы складаюцца з супрацьстаяння атрадаў героя (могуць складацца з 11 адзінак) і варожымі атрадамі. У канцы бітвы пераможца атрымлівае пункты досведу. Усе адзінкі атрымліваюць досвед прапарцыйна свайму ўдзелу ў бітве. Пры назапашванні патрэбнай колькасці досведу войскі павялічваюць свае ўменні, калі такія дасяжныя. Паляпшэнне адзінак бясплатнае і можа быць зроблена неадкладна альбо ў пазнейшы час. Акрамя гэтага, вайсковыя адзінкі можна ўзмацняць з дапамогай амулетаў і зёлак.
У пачатку кампаніі гулец можа абраць свой клас (рыцар, баранэса ці містык). Кожны клас мае свае перавагі. Напрыклад, рыцар здольны навучыцца скакаць на кані, баранэса можа карыстацца лукамі і арбалетамі, а маг можа засвоіць групавыя закляцці. У адрозненне ад звычайных войск, героі не змяняюць свой выгляд пры паляпшэннях і могуць засвойваць новыя ўменні.
Дрэвы ўменняў герояў падзяляюцца на тры галіны: баявая, феадальная і камандная. Баявыя ўменні ўнікальныя для кожнага класа, а феадальныя і камандныя аднолькавыя.
Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]
«Legends of Eisenwald» — фэнтэзійная РПГ, дзеянне якой адбываецца ў выдуманым княстве Айзенвальд у сярэднявечнай Германіі часоў Свяшчэннай Рымскай імперыі. Асноўныя падзеі засяроджаны на жыцці малодшага сына барона Лянштайна, які па вяртанні ў родныя мясціны даведваецца, што сямейны замак[6] закрыты для ўваходу. Магчымыя два розныя сцэнарыі: «Маскарад» і «Пракляты замак» — у розных месцах Айзенвальда.
Прыняцце[правіць | правіць зыходнік]
Аглядальнік часопіса «Игромания» Станіслаў Сцепанчанка даў гульні ацэнку 8 з 10 балаў. Станоўча былі ацэнены баявая сістэма, агульная атмасфера гульні і сюжэтныя хады, прэтэнзіі выклікала тэхнічнае афармленне гульні[7]. Дадатак атрымаў 6,5 балаў[8].
Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Steam — 2003.
- ↑ Steam — 2003. Праверана 27 ліпеня 2023.
- ↑ а б в г д е ё Steam — 2003. Праверана 30 сакавіка 2022.
- ↑ Chalk, Andy. Legends of Eisenwald review (англ.). PC Gamer (15 ліпеня 2015). Праверана 2 лістапада 2015.
- ↑ Legends of Eisenwald by Aterdux Entertainment (англ.). Kickstarter. Праверана 2 лістапада 2015.
- ↑ Lahnstein Castle (англ.). Gamepedia.
- ↑ Станислав Степанченко. Рыцарь на распутье. Обзор «Легенд Эйзенвальда» «Игромания», 07.07.2015
- ↑ Олег Зайцев. Явка обеспечена. Обзор Eisenwald: Blood of November . Игромания (11 снежня 2016).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Афіцыйны сайт (англ.) (руск.)
- Сайт распрацоўніка (англ.)
- Агляд гульні (англ.) на IGN
- Агляд гульні (англ.) на GameSpot