Леў Іванавіч Талбузін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леў Іванавіч Талбузін
Дата нараджэння 28 сакавіка 1942(1942-03-28) (82 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці дызайнер, скульптар
Месца працы
Вучоба
Член у
Узнагароды
Медаль да стагоддзя БНР

Леў Іванавіч Талбузін (28 сакавіка 1942, п. Азінкі, Саратаўская вобласць, РСФСР) — беларускі дызайнер, скульптар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў кафедру прамысловага мастацтва ў 1970 г. Вучыўся ў І. Герасіменкі. Удзельнік мастацкіх выставак з 1970. Выкладчык кафедры прамысловага дызайну з 1970 года, дацэнт. Член Саюза мастакоў Беларусі з 1995 года, Саюза дызайнераў Беларусі з 1998 года[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[2].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працуе ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога і медальернага мастацтва, арт-дызайну, скульптурнай пластыкі. Асноўныя работы: медалі «Мікола Гусоўскі», «Алесь Адамовіч», «Чэскі манетны двор», «Сіметрыя»; кафля для станцыі метро «Плошча Я.Коласа»; скульптурны эталон герба «Пагоня». Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Літаратурным музеі М.Багдановіча[1].

  • «Подых антычнасці». Кампазіцыя з 30 работ. Матэрыял: фарфор;
  • «Знічкі». Рэльеф. Матэрыял: фарфор, эмаль, бісквіт;
  • «Свята-Духава царква ў Мінску». Матэрыял: фарфор;
  • «Ліхтары мінулага часу». Інсталяцыя;
  • «Кубоід». Мобіль. Матэрыял: стальны дрот(160х160см);
  • Скульптурны рэльеф «Матрыца». Матэрыял: камбінаваны (дрэва, метал, пластмаса);
  • Медаль, прысвечаны 60-годдзю БелДАМ. Сумесна з Б. Баразной і Л. Баразной;
  • «Дзве сіметрыі». Пластыка з модульных элементаў(80х80см);
  • Плакета «Троіцкі касцёл у Ішкалдзі» (16х26см). Матэрыял: фарфор (бісквіт);
  • Плакета «Адлюстраванне»(16х26см). Матэрыял: фарфор(бісквіт);
  • Кампазіцыя каганцоў «Лайт-дызайн» (15 шт.). Матэрыял: фарфор;
  • Медаль «Язэп Драздовіч» (дыяметр 88 мм). Матэрыял: фарфор;
  • Медаль «Максім Багдановіч» (двухбаковая). Матэрыял: бронза;
  • Медаль «Ігар Стравінскі» (двухбаковая). Матэрыял: бронза;
  • Медаль «Мірскі замак». Матэрыял: бронза;
  • Медаль «2000-годдзю хрысціянства». Матэрыял: бронза;
  • Афармленне станцыі метро «Плошча Якуба Коласа», 1984 г. (у сааўтарстве).
  • Распрацоўка трох апаратаў штучнага кровазвароту АШК ’’Мінск-3’’, 1972 г.;

Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • «Аўтамабіль—рэч мастацкая», часопіс «Беларусь», 2004, № 7;
  • «Аб творчасці», часопіс «ПРО дизайн», 2004, № 12

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]