Леў Мікалаевіч Тамкоў
Леў Мікалаевіч Тамкоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 жніўня 1937 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 сакавіка 1997 (59 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
Леў Мікалаевіч Тамкоў (2 жніўня 1937, г. Жлобін, Гомельская вобласць[2] або в. Селіванава, Крапівенскі раён, Маскоўская вобласць, РСФСР[3][4] — 31 сакавіка 1997) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларусі (1976).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1960 годзе Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Архітэктура». З 1960 года працаваў у інстытуце «Гомельграмадзянпраект» архітэктарам, у 1961—1962 гадах старэйшым архітэктарам, у 1962—1967 гадах галоўным архітэктарам праектаў, у 1967—1969 гадах в. а. начальніка, у 1969—1971 гадах в. а. галоўнага архітэктара, у 1971—1979 гадах галоўным архітэктарам, у 1979—1984 гадах намеснікам дырэктара інстытута па архітэктуры. З 1984 года начальнік Упраўлення па будаўніцтве і архітэктуры Гомельскага аблвыканкама[4].
Член Саюза архітэктараў СССР з 1965 года. Член КПСС з 1977 года. Пражываў у Гомелі[3].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя работы: у Гомелі — праекты планіроўкі і забудовы мікрараёнаў і жылых раёнаў № 1, Фестывальны і інш. (1960—1970-я гг., у сааўтарстве), рэстаран «Беларусь» (1967, з С. Б. Гінзбергам[3]), аэравакзал (1969), Інстытут механікі металапалімерных сістэм АН БССР (1972, з В. І. Ціхавай[3]), жылыя дамы па вуліцах Савецкай і Кухара (1979) і інш., мемарыяльны комплекс на брацкіх магілах байцоў народнага апалчэння ў парку культуры і адпачынку імя Луначарскага (1975, у сааўтарстве), 14-павярховыя жылыя дамы па вул. Кожара[3] (1980—1982); у г. Хойнікі — помнік Смутку да 10-годдзя катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (1996), скульптар Л. Заграбаева). Сярод іншых работ: мемарыяльнай дошкі акадэміку С. А. Чуніхіну (1995), псіхолагу Л. С. Выгоднаму (1997, абедзве са скульптарам Дз. Паповым).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджваўся граматамі інстытута, граматамі Гомельскага гарвыканкама, медалём «За доблесную працу. У адзначэнне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна» (1970), Ганаровай Граматай Вярхоўнага Савета БССР (1969). Заслужаны архітэктар БССР (1976)[4].
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 414. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- ↑ Тамкоў Леў Мікалаевіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- ↑ а б в г д Тамков Лев Николаевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ а б в Тамков Лев Николаевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Тамко́ў Леў Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 414—415. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Тамко́ў Леў Мікалаевіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — С. 605. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Тамков Лев Николаевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Тамков Лев Николаевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 2 жніўня
- Нарадзіліся ў 1937 годзе
- Нарадзіліся ў Жлобіне
- Памерлі 31 сакавіка
- Памерлі ў 1997 годзе
- Выпускнікі БНТУ
- Супрацоўнікі Гомельграмадзянпраекта
- Члены КПСС
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Заслужаныя архітэктары Беларускай ССР
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Архітэктары СССР
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары Гомеля
- Галоўныя архітэктары Гомельскай вобласці