Леў Рыгоравіч Гранаў
| Леў Рыгоравіч Гранаў | |
|---|---|
| | |
| Дата нараджэння | 18 снежня 1906 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 1997 |
| Месца смерці | |
| Род дзейнасці | хірург |
| Навуковая сфера | хірургія |
| Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
| Навуковае званне | прафесар |
| Альма-матар | Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт |
Леў Рыгоравіч Гранаў (руск.: Гранов Лев Григорьевич; 18 снежня 1906, г. Ігумен, Мінская губерня — 1997, Масква) — савецкі хірург. Доктар медыцынскіх навук, прафесар. Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Башкартастан.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (Мінск, 1928). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1959—1966 загадчык кафедры шпітальнай хірургіі Башкірскага Дзяржаўнага медыцынскага інстытута. На працягу двух гадоў з’яўляўся старшынёй праўлення навукова-практычнага таварыства хірургаў БАССР. Пад кіраўніцтвам Гранава ў 1961 у Рэспубліканскай Клінічнай Бальніцы (Уфа) адкрыта першае ў рэспублікі аддзяленне грудной хірургіі.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковая дзейнасць прысвечана праблемам ваенна-палявой і агульнай хірургіі, у тым ліку вывучэнню працэсу гаення ран ва ўмовах высакагор’я. Распрацаваны і ўкаранёны ў лячэбную практыку метады дыягностыкі пашкоджанняў чэрапа. Аўтар больш за 50 навуковых прац.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Гранов Лев Григорьевич(недаступная спасылка) (руск.)