Лось, грыб

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Лось, грыб
Sarcodon imbricatus.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sarcodon imbricatus (L.) P.Karst., 1881

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
NCBI   57136
EOL   1007251
MB   414481

Лось, таксама Саркадон чарапіцавы[1] (Sarcodon imbricatus) — шапкавы базідыяльны грыб роду саркадон парадку тэлефоравыя. Ядомы. Пашыраны ў лясных зонах Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. На тэрыторыі Беларусі трапляецца ўсюды.

Сінонімы:

  • Hydnum imbricatum L.basionym
  • Fungus imbricatus (L.) Paulet
  • Phaeodon imbricatus (L.) J. Schröt. і інш.

Шапка глыба дыяметрам 3—20 см, сухая, бураватая і чорна-бурая, укрытая буйнымі завостранымі лускавінкамі, размешчанымі накшталт чарапіцы. Мякаць шчыльная, гаркаватая на смак, брудна-шараватая. Гіменафор шыпападобны. Ножка амаль цыліндрычная, суцэльная і гладкая, даўжынёй да 8 см. Ножка аднаго колеру з шапкай грыба, часам з лёгкім фіялетавым адценнем.

Расце ў сухіх, пераважна хваёвых лясах. Плоданосіць у жніўнілістападзе.

Зноскі

  1. Напісанне Лось, Саркадон чарапіцавы ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 9. Мн., 1999. — С. 348.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — С. 209. — 599 с. — 10 000 экз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]