Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 3—20 см, сухая, бураватая і чорна-бурая, укрытая буйнымі завостранымі лускавінкамі, размешчанымі накшталт чарапіцы. Мякаць шчыльная, гаркаватая на смак, брудна-шараватая. Гіменафор шыпападобны. Ножка амаль цыліндрычная, суцэльная і гладкая, даўжынёй да 8 см. Ножка аднаго колеру з шапкай грыба, часам з лёгкім фіялетавым адценнем.
↑Напісанне Лось, Саркадон чарапіцавы ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 9. — Мн., 1999. — С. 348.
↑Грыбы і грыбная кулінарыя : папулярны энцыклапедычны даведнік / Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. — Мінск : Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — 387с., [24] л. каляр. іл. ; 24 см. — На вокладцы аўтары не паказаны. — Бібліяграфія: с. 343—350. — Алфавітныя паказчыкі: с. 351—385. — 1000 экз. — ISBN 985-6081-34-3.
Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов (руск.) / Под ред. Н. А. Дорожкина. — Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 53. — 192 с. — 60 000 экз.