Лугальбанда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лугальбанда
Шумерская таблетка з паэмай пра Лугальбанду
Шумерская таблетка з паэмай пра Лугальбанду
Лугаль Урука
Міфалогія Шумера-акадская
Пол мужчынскі пол
Жонка Нінсун
Дзеці Гільгамеш
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лугальбанда (шум. 𒈗𒌉𒁕) — міфічны валадар (лугаль) горада Урука, герой шумерскага эпасу.

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Імя Лугальбанды сустракаецца на клінапісных таблічках з сярэдзіны 3 тысячагоддзя да н. э., аднак яго вобраз можа мець значна болей старажытныя карані. Згодна шумерскаму спісу валадароў, ён з'яўляўся трэцім кіраўніком найстаражытнейшай дынастыі Урука на працягу 420 гадоў. У эпасе пра Гільгамеша ён і Нінусун названы бацькамі Гільгамеша.

I дынастыя Урука
Папярэднік:
Энмеркар
Валадар Урука
Пасля 3000 г. да н.э.
Пераемнік:
Думузі

Эпічны герой[правіць | правіць зыходнік]

Лугальбанда — галоўны герой трох эпічных паэм. У першай «Лугальбанда і Нінсун», якая цалкам не захавалася, ён заляцаецца перад дачкой валадара Энмеркара. У другой «У горнай пячоры» на дарозе да краіны Арата хворы Лугальбанда трапляе ў пячору, дзе павінен выжыць або памерці. Дзякуючы малітве багам ён выжывае. Трэцяя паэма з'яўляецца працягам другой. У ёй Лугальбанда сустракае птушаня, якое корміць. Раптам аказваецца, што яно належыць вялізарнай птушцы Анзу з галавой ільва. Птушка, удзячная за клопат чалавека, дапамагае яму з неймавернай хуткасцю дасягнуць Араты, дзе Энмеркар беспаспяхова вядзе аблогу. Лугальбанда зноў хутка перамяшчаецца ў Урук і пытае дапамогі багіні Інаны. Тая дае параду для Энмеркара, якую Лугальбанда дастаўляе валадару.

Шанаванне[правіць | правіць зыходнік]

Мяркуецца, што ў перыяд трэцяй дынастыі Ура вылучыўся асобны культ Лугальбанды і Нінсун як продкаў валадароў-лугаляў. Але болей пра яго вядома з запісаў 2 тысячагоддзя да н. э., калі ў канцы XIX ст. да н. э. або ў пачатку XVIII ст. да н. э. у Уруку быў пабудаваны асобны храм для шанавання Лугальбанды і Нінсун. У прысвячэнні яны называліся божымі бацькамі мясцовага валадара.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]