Энмеркар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Энмеркар
Выява валадара-жраца з Урука, пачатак 3 тысячагоддзя да н. э.
Выява валадара-жраца з Урука, пачатак 3 тысячагоддзя да н. э.
Лугаль Урука
Міфалогія Шумера-акадская
Пол мужчынскі пол
Бацька Меш-кі-аг-гашэр
Жонка Энмеркар-зі
Дзеці Нінсун

Энмеркар (шум. 𒂗𒈨𒅕𒃸) — міфічны валадар (лугаль) горада Урука, герой шумерскага эпасу.

Паходжанне вобразу[правіць | правіць зыходнік]

У спісе валадароў Шумера Энмеркар разглядаецца як другі валадар Урука, які кіраваў пасля Меш-кі-аг-гашэра 420 гадоў. Характэрна тое, што ён названы манархам, што пабудаваў сам горад Урук, паколькі пры Меш-кі-аг-гашэры існавала толькі пэўная мясцовасць з храмам Эана, перамешчаным з неба на зямлю багіняй Інанай. Усе астатнія запісы пра Энмеркара з'яўляюцца перад усім літаратурнымі творамі, таму ён разглядаецца большасцю даследчыкаў як міфічная постаць. Мяркуецца, што яго вобраз склаўся ўжо ў перыяд Джэмдзет-Наср. Тым не меней, знаходка археолагамі на месцы архаічнага Урука таблеткі з надпісам «валадар Араты», прывяла да думкі, што пэўныя міфалагічныя падзеі маглі быць адлюстраваннем сапраўдных гістарычных фактаў.

Культурны герой[правіць | правіць зыходнік]

Энмеркар — культурны герой Шумера, які, згодна запісам пра яго, вынайшаў клінапіснае пісьмо, пачаў будаўніцтва цагляных муроў і ірыгацыю.

Эпічны герой[правіць | правіць зыходнік]

Энмеркар — галоўны герой цыклу эпічных паэм пра спаборніцтва Урука і багатай далёкай краіны Араты за дамінаванне і добразычлівасць багіні Інаны.

Энсукушсірана, валадар Араты, быццам бы кідае выклік Энмеркару і дасылае ў Шумер чараўніка, дзеянні якога выклікаюць голад. На баку Энмеркара выступае чараўніца, дасланая богам Уту. Яна перамагае арацкага чарадзея ў магічным спаборніцтве і забівае яго.

Энмеркар мяркуе падпарадкаваць Арату, каб упрыгожыць урукскі храм каштоўнымі металамі і камяняімі, што ёсць у гэтай краіне. Інана раіць яму пачаць перагаворы з валадаром Араты праз пасланца. Валадар Араты адмаўляецца падпарадкавацца Уруку, патрабуе наўзамен збожжа і ў барацьбе за дабразычлівасць Інаны прызначае Энмеркару некалькі невыканальных заданняў. Але Энмеркар дзякуючы свайму розуму выконвае іх. У Араце пачынаюцца голад і засуха, насельніцтва аказваецца на баку Энмеркара. Інана прымае бок лугаля Урука і пастанаўляе весці гандаль з Аратай.

У дзвюх паэмах пра Лугальбанду Энмеркар узгадваецца як манарх Урука. Ён то вядзе вайну супраць Араты, то звяртаецца да багіні Інаны, каб яна дапамагла адбіць націск амарэяў.

I дынастыя Урука
Папярэднік:
Меш-кі-аг-гашэр
Валадар Урука
Каля 3000 г. да н.э.
Пераемнік:
Лугальбанда

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]