Любар Нідэрле

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Любар Нідэрле
Lubor Niederle
Lubor Niederle.jpg
Дата нараджэння 20 верасня 1865(1865-09-20)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 чэрвеня 1944(1944-06-14)[4][2][…] (78 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька: Jindřich Niederle[d]
Род дзейнасці антраполаг, археолаг, даследчык дагістарычнай эпохі, педагог, preface author, этнограф
Навуковая сфера археалогія, этнаграфія, славістыка
Месца працы
Навуковая ступень доктарская ступень[d][5]
Альма-матар
Вядомыя вучні Раман Якімовіч
Член у
Commons-logo.svg Любар Нідэрле на Вікісховішчы

Лю́бар Ні́дэрле (чэшск.: Lubor Niederle; 20 верасня 1865, г. Клатаві, Чэхія — 14 чэрвеня 1944) — чэшскі археолаг, этнограф і гісторык-славіст. Член Чэшскай акадэміі навук. Сын чэшскага філолага Індржыха Нідэрле.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1887 годзе скончыў філасофскі факультэт Пражскага ўніверсітэта. У 1889 годзе быў слухачом лекцый па антрапалогіі і археалогіі ў Мюнхене, у 18891890 гадах працаваў у лабараторыях антрапалагічнай школы ў Парыжы, у 1893 годзе вывучаў археалагічныя калекцыі ў Варшаве, Кіеве, Цвяры. Працаваў прафесарам дагістарычнай археалогіі і этнаграфіі Пражскага ўніверсітэта (18981929). Заснавальнік і першы дырэктар Археалагічнага інстытута у Празе (19191924). Акрамя таго, з 1928 быў першым кіраўніком Славянскага інстытута ў Празе.

У 19071908 гадах займаў пасаду дэкана філасофскага факультэта ўніверсітэта. У 19271928 гадах — рэктар Карлава ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Займаўся першабытнай і антычнай, потым славянскай археалогіяй. У 1893 годзе выдаў кнігу «Чалавецтва ў дагістарычныя часы», дзе пададзена археалогія Еўропы ад палеаліту да сярэдневякоўя. У 19021934 апублікаваў шматтомную працу «Славянскія старажытнасці» (т. 1—З, 19021919; 2-я частка пад назвай «Культура старажытных славян», т. 1—З, 19111934). У 1931 выйшла праца Нідэрле «Кіраўніцтва па славянскай археалогіі», дзе падагульнены вынікі яго археалагічным даследаванняў.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118786148 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
  2. 2,0 2,1 Lubor Henry Niederle // Comité des travaux historiques et scientifiques — 1834. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  4. 4,0 4,1 4,2 Нидерле Любор // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118786148 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 28 сакавіка 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]