Людвіг Пятровіч Асецкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Людвіг Асецкі)
Людвіг Пятровіч Асецкі
Фатаграфія
Дата нараджэння 9 мая 1929(1929-05-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 лістапада 2005(2005-11-09) (76 гадоў)
Месца смерці
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Жанр графіка
Вучоба
Вядомыя працы «Падполле Мінска», «Вызваленне», «Нашчадкі Крывіцкай пагоні»
Уплыў Канстанцін Міхайлавіч Касмачоў, Галіна Міхайлаўна Ізергіна, Сямён Пятровіч Герус, Віталь Канстанцінавіч Цвірка, Аляксандр Пятровіч Мазалёў і Павел Канстанцінавіч Любамудраў
Партыя
Член у
Узнагароды Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1981)

Лю́двіг Пятро́віч Асе́цкі (9 мая 1929, в. Продзвіна, Бабруйскі раён — 9 лістапада 2005, Мінск) — беларускі графік. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1981)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 19471950 навучаўся ў Мінская мастацкай вучэльні ў К. М. Касмачова, Г. М. Ізергіной, у 19541960 — Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце ў С. П. Геруса, В. Цвіркі, А. Мазалёва, П. Любамудрава. Ад 1960 года ўдзельнік мастацкіх выстаў. Выкладаў у БДТМІ (19621967). Старшыня Мастацкага фонду БССР (19681971).

Член Саюза мастакоў Беларусі ад 1967.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працуе ў галіне станковай і кніжнай графікі, манументальнага жывапісу. Яго творам уласцівыя арыгінальныя кампазіцыйныя рашэнні, энергічная падача пластычнай формы[1].

Творы прысвечаныя сучаснасці і гісторыі краіны: серыі «Кастрычніцкія дні ў Беларусі» (1960), «Горад будуецца» (1963), «Смаргонь 1905 год» (1967); «Падполле Мінска» («1941 год», «Да зброі», «Звязда», «Аднагалосна», 1968), «Будні Ваенна-марскога флоту» (1969), «Па матывах трылогіі Я. Коласа „На ростанях“» (1973), «Жодзіна» (1976), «Балада пра Лаўскі бой» (1979), «Прыпяцкія мелодыі» (1981).

Асноўныя графічныя серыі, выкананыя ў тэхніцы тэмперы: «Ад родных ніў» (1981), «БелАз» (1982), «Нашчадкі Крывіцкай пагоні» (1995). Серыі «Славацкія матывы» (1983), «Мір планеце» (1986—1987), «Замкнёнасць кола» (1993—1994), «Квадрат Чарнобыля» (1996) — выкананыя ў тэхніцы сухая іголка, меца-тынта.

Для станковых прац характэрныя арыгінальныя кампазіцыйныя вырашэнні, абвостраная, амаль гратэскавая выразнасць малюнка, святлоценявыя кантрасты. Працуе ў галіне манументальнага мастацтва: роспісы «Абарона Сталінграда» (1971) у Беларускім музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, «Кастрычнік у Беларусі» (1977) у Літаратурным музеі Я. Купалы ў Мінску, «Перамога» (1974) ў гісторыка-краязнаўчым музеі ў г. п. Карэлічы, «Асьветнікі Беларусі» (1989—1990)[1].

Асецкі стварыў ілюстрацыі да кніг «Мы раскажам пра Мінск» (1964), «Людзі на балоце» (1968) і «Подых навальніцы» (1970) І. Мележа і іншыя[1]. За мастацкае афармленне кнігі «Мы раскажам пра Мінск» яму прысуджаны дыплом Усесаюзнага конкурсу на лепшую кнігу [2].

З нагоды 90-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча Л. Асецкі распачаў працу над серыяй «Ад родных ніў» (1981 г.). Тры аркушы — «У завіруху», «Слуцкія ткачыхі», «Зорка Венера» — экспанаваліся на рэспубліканскай выставе, прысвечанай творчасці паэта[3].

Персанальная выстаўка «Людвіг Асецкі. Хроніка жыцця. Летапіс краіны», прымеркаваная да 90-годдзя з дня нараджэння мастака, працавала ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі з 21.12.2018 па 27.01.2019[4].

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Літаратурным музеі імя Я. Купалы, Беларускім музеі Вялікай Айчыннай вайны, музей сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1981)
  • Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу на лепшую кнігу за афармленне выдання «Мы раскажам пра Мінск»
  • 2 верасня 2003 года ўзнагароджаны медалем Францыска Скарыны[5]

Зноскі

  1. а б в г Асецкий Людвиг Петрович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 32. — 737 с..
  2. https://socrealizm.com.ua/gallery/artist/asetskii-lp-1929
  3. Асецкі Людвіг Пятровіч(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2014. Праверана 28 мая 2012.
  4. Людвіг Асецкі. Хроніка жыцця. Летапіс краіны Архівавана 28 снежня 2018.
  5. Указ Президента Республики Беларусь № 374 «О награждении Л. П. Асецкого медалью Франциска Скорины»(недаступная спасылка) (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2003 год, № 101, 1/4885)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Людвіг Пятровіч Асецкі // Бел. энцыкл.: У 18 т. Т. 2. — Мн., 1996. — С. 28.
  • Людвіг Пятровіч Асецкі // Энцыкл. літ. і мастацтва Беларусі. — 1984. — Т. 1. — С. 203.
  • Людвіг Пятровіч Асецкі // Бел. саюз мастакоў: энцыкл. давед. — Мн., 1998. — С. 30.
  • Людвиг Петрович Асецкий // Художники Советской Белоруссии. — Мн., 1976. — С. 25.
  • Людвиг Петрович Асецкий // Художники народов СССР: биобиблиогр. словарь. — М., 1970. — Т. 1. — С. 215.
  • Людвіг Пятровіч Асецкі // Беларуская станковая графіка / Аўт.-склад. В. Ф. Шматаў. — Мн.: Беларусь, 1978. — С. 244.
  • Асецкі Людвіг Пятровіч // Памяць. Бабруйскі раён. — Мн., 1998. — С. 552.
  • Василевский П. Чтобы идти. Творчество Людвига Асецкого в констексте эпохи и времени // Беларусь. — 1999. — № 9. — С. 18-19.
  • Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг./ Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.; Рэд. тома В. І. Жук. — Мн.: Навука і тэхніка, 1994. — 375 с.: іл
  • 9 мая — 70 год з дня нараджэння Л. П. Асецкага, мастака // Новыя кнігі. — 1999. — № 1. — С. 14-16.
  • Дробов Л. Н. Живопись Советской Белоруссии. — М.: Вышэйш. школа, 1979. — 301 с.
  • Карэліна, М. Пясняр Бацькаўшчыны: графіка Людвіга Асецкага // Родн. слова. — 2004. № 5. — С. 55-56.
  • Крэпак Б. «Брава, Людвіг!»: (пра выставу Л.Асецкага) // Культура. — 1999. — 12-18 чэрв. (№ 21). — С. 9.
  • Фатыхава Г. Графік і ілюстратар былой эпохі // ЛІМ. — 1999. — 23 ліп. (№ 29-30). — С. 14.
  • Шматаў В. Людвіг Асецкі. — Мн.: Беларусь, 1983. — 62 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]