Перайсці да зместу

Людвіг фон Гофман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Людвіг фон Гофман
ням.: Ludwig von Hofmann
Фатаграфія
Дата нараджэння 17 жніўня 1861(1861-08-17)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 жніўня 1945(1945-08-23)[1][2][…] (84 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, выкладчык універсітэта, графік, дызайнер
Месца працы
Вучоба
Мастацкі кірунак сімвалізм[5]
Уплыў Ferdinand Keller[d], Pierre Puvis de Chavannes[d] і Paul-Albert Besnard[d]
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Людвіг фон Гофман (ням.: Ludwig von Hofmann, 17 жніўня 1861, Дармштат — 23 жніўня 1945, Пільніц) — нямецкі мастак, графік і дызайнер. У працах Людвіга фон Гофмана ў розныя перыяды яго творчасці адчуваецца ўплыў такіх напрамкаў у мастацтве, як гістарызм, мадэрн, сімвалізм і новая рэчыўнасць.

Жыццё і творчасць

[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і буйнога прускага дзяржаўнага даяльніка Карла фон Гофмана, які ўзначальваў у 1872—1876 гадах урад Вялікага герцагства Гесэн. У 1883 годзе Людвіг паступае ў дрэздэнскую Акадэмію мастацтваў, затым працягвае вучобу ў акадэміі Карлсруэ, у класе мастака Фердынанда Келера і Мюнхене. У 1889 ён прыязджае ў Парыж, каб працягнуць навучанне ў акадэміі Жуліяна. У гэты перыяд Гофман знаходзіцца пад уплывам творчасці французскіх майстроў — Пюві дэ Шавана і Поля Альбера Бенара, пасябраваў з маладым мастаком Марысам Дэні. З 1890 года Гофман жыве ў Берліне як вольны мастак. Тут ён становіцца членам «Групы адзінаццаці», куды ўваходзілі таксама Макс Клінгер, Ловіс Корынт і Макс Ліберман. У 1894—1900 мастак шмат падарожнічае, падоўгу жыве ў Рыме і на сваёй віле каля Ф’езоле. У гэты перыяд сваёй творчай дзейнасці Гофман захапляецца антычным мастацтвам; з 1895 года ён стварае вялікую колькасць ілюстрацый для вядучага мастацка-мадэрнісцкага часопіса Германіі «Пан», з 1898 года Гофман — удзельнік культурнага руху Берлінскі сецэсіён.

У 1903 годзе Л.фон Гофман абіраецца прафесарам Вялікагерцагскай мастацкай школы ў Веймары, стаўшы тут — разам з графам Гары Кеслерам і Анры ван дэр Велдэ — адным з пачынальнікаў авангардысцкай мастацкай плыні Новы Веймар. Сярод яго веймарскіх вучняў следукет назваць Ганса Арпа і Іва Гаўптмана. З бацькам апошняга, пісьменнікам Герхартам Гаўптманам, мастак быў дружны і ў 1907 годзе яны здзейснілі сумеснае падарожжа па Грэцыі. З ван дэр Вельдэ Гофман працаваў разам над рознымі архітэктурнымі праектамі.

Зноскі

  1. а б Ludwig von (1861-1945) Hofmann
  2. а б Ludwig von HofmannOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #118552708 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #118552708 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. Cassou J., Brunel P., Claudon F. і інш. Encyclopédie du symbolisme — 1979. — ISBN 2-85056-129-0