Людвік Лоўп’я
Людвік Лоўп’я | |
---|---|
польск.: Ludwik Loupia лац.: Ludovicus Loupia | |
Дата нараджэння | 23 жніўня 1701 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 лістапада 1764 (63 гады) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | святар |
Людвік Лоўп’я (польск.: Ludwik Loupia, лац.: Ludovicus Loupia; 23 жніўня 1701, Мазовія — 9 лістапада 1764, Полацк[1]) — святар, педагог.
Уступіў у Таварыства Ісуса 13 жніўня 1717 г. у Вільні. Выкладаў паэтыку і рыторыку ў Мінску (1731—1732) і Навагрудку (1732—1733), філасофію ў Пінску (1733—1735) і Навагрудку (1736—1739). Быў місіянерам у Любску (1735—1737). Прэфект школ у Гродна (1739—1741), прафесар тэалогіі ў Полацку (1741—1743), Варшаве (1743—1746). Прафесар тэалогіі і дэкан факультэта філасофіі і тэалогіі Віленскай акадэміі (1746—1748). Прэфект школ у Варшаве (1749—1752), суперыёр у Мітаве (1753—1758). У апошнія гады жыцця працаваў на Беларусі як рэктар Аршанскага езуіцкага калегіума (1759—1762) і прэфект школ у Полацку (1762—1764). Пакінуў рукапісныя лекцыі па тэалогіі[1].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków: Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
- Нарадзіліся 23 жніўня
- Нарадзіліся ў 1701 годзе
- Нарадзіліся ў Мазовіі
- Памерлі 9 лістапада
- Памерлі ў 1764 годзе
- Памерлі ў Полацку
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Езуіты Беларусі
- Выкладчыкі Гродзенскага езуіцкага калегіума
- Выкладчыкі Полацкага езуіцкага калегіума
- Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Аршанскага езуіцкага калегіума