Людвік Пацей

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Людвік Пацей
Ludvik Paciej. Людвік Пацей (F. Paŭlikovič, XVIII).jpg
Людвік Пацей. Мастак Ф. Паўліковіч
POL COA Waga.svg
Герб «Вага»
Вялікі стражнік літоўскі
1748 — 1771
Папярэднік Антоні Пацей
Пераемнік Леанард Пацей
 
Нараджэнне каля 1726
Смерць студзень 1771
Род Пацеі
Бацька Аляксандр Пацей
Маці Тэрэзы з Войнаў-Ясянецкіх
Жонка Вікторыя з Патоцкіх
Дзеці няма
 
Узнагароды
Ордэн Белага арла

Людвік Пацей (каля 1726 — студзень 1771) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Абозны1744) і стражнік вялікі літоўскі (з 1748). Трымаў Рагачоўскае і Алькеніцкае староствы. Кавалер Ордэна Белага Арла (1757).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вікторыя з Патоцкіх, 1760-я

Прадстаўнік шляхецкага роду Пацеяў гербу «Вага», сын Аляксандра, троцкага ваяводы, і Тэрэзы з Войнаў-Ясянецкіх, удавы кашталяна мсціслаўскага Канстанціна Бенядзікта Бжастоўскага.

Абіраўся паслом на сойм.

Удзельнік канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага (1767) з прыхільнікаў расійскай імператрыцы Кацярыны II, да якой ездзіў на чале дэлегацыі.

У часы Барскай канфедэрацыі займаў хісткую пазіцыю паміж канфедэратамі і каралём.

У шлюбе з Вікторыяй, дачкой ваяводы смаленскага, кіеўскага і пазнаньскага Станіслава Патоцкага, нашчадкаў не пакінуў.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]