Людміла Антонаўна Сошнікава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Людміла Антонаўна Сошнікава
Дата нараджэння 16 жніўня 1948(1948-08-16) (75 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоная
Навуковая сфера эканоміка
Месца працы
Навуковая ступень доктар эканамічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Людміла Антонаўна Сошнікава (нар. 16 жніўня 1948Жданаў , Данецкая вобласць, Украіна) — беларуская эканамістка, спецыяліст у галіне статыстыкі. Доктар эканамічных навук (2011), дацэнт (1986). Жонка Леаніда Яўгеньевіча Сошнікава (фізік, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Растоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Эканамічная кібернетыка», 1971), Маскоўскі эканоміка-статыстычны інстытут (аспірантура, 1980), Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (дактарантура, спецыяльнасць «Бухгалтарскі ўлік, статыстыка», 2008).

Працавала на 11-ым Дзяржаўным падшыпнікавым заводзе (г. Мінск; 1971—1974, аддзел АСК, эканаміст), Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (з 1974, улікова-эканамічны факультэт, кафедра статыстыкі, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: статыстычныя метады аналізу даных; эканаметрыка; інфармацыйная сістэма статыстыкі.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Ганаровыя граматы Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь (2008), Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь (2013).

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Теория и методология построения и анализа модифицированного межотраслевого баланса (эколого-экономический аспект) : диссертация … доктора экономических наук : 08.00.12 : защищена 26.05.2010 : утверждена 16.02.2011 / Сошникова Людмила Антоновна. ― Минск, 2010.
  • Теория и методология построения и анализа модифицированного межотраслевого баланса (эколого-экономический аспект) / Л. А. Сошникова. ― Минск, 2009.
  • Многомерный статистический анализ в экономике : учебное пособие для вузов / Л. А. Сошникова [и др.]. ― Москва, 1999.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]