Віктар Мікалаевіч Тамашэвіч
Віктар Мікалаевіч Тамашэвіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 жніўня 1954[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 чэрвеня 2008[2] (53 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | эканоміка і статыстыка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат эканамічных навук[1] (1986) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Віктар Мікалаевіч Тамашэ́віч[3] (1 жніўня 1954, Мінск — 19 чэрвеня 2008[4]) — беларускі вучоны ў галіне эканомікі і статыстыкі, кандыдат эканамічных навук (1986), прафесар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 1 жніўня 1954 года ў Мінску. У 1975 годзе скончыў Беларускі інстытут народнай гаспадаркі па спецыяльнасці «Статыстыка». З 1975 года працаваў у Цэнтральным статыстычным упраўленні БССР: у 1975—1976 гадах эканаміст, у 1976—1977 гадах — інжынер-матэматык-праграміст Рэспубліканскага вылічальнага цэнтра ЦСУ БССР. У 1977—1979 гадах праходзіў службу ў Савецкай Арміі ў Паўднёва-Уральскай ваеннай акрузе ў званні старшага лейтэнанта[4]. У 1979 годзе В. Тамашэвіч паступіў у аспірантуру Беларускага інстытута народнай гаспадаркі па кафедры статыстыкі[4], якую скончыў у 1982 годзе. У 1983—1986 гадах — асістэнт, з 1987 года — дацэнт кафедры статыстыкі. З 1995 года В. М. Тамашэвіч на пасадзе дырэктара Навукова-даследчага інстытута статыстыкі Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь (сучасны Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь). Адначасова з 2004 года — прафесар кафедры статыстыкі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта[5].
Памёр 19 чэрвеня 2008 года[4].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Віктару Мікалаевічу Тамашэвічу належаць больш за 200 навуковых прац па пытаннях шматмернасці статыстычнага аналізу і мадэлявання макраэканамічных працэсаў, ацэнкі крэдытаздольнасці прадпрымальніка, праблемах сацыяльнай сферы беларускай вёскі, развіцця прыкладных даследаванняў у беларускай статыстыцы, па эканамічнаму становішчу Рэспублікі Беларусь, праблемах статыстычнага вывучэння эканомікі краін постсавецкай прасторы і інш.
Прымаў удзел у міжнародных праектах (TACIS, з універсітэтам Бундэсвера, Сусветным банкам, ААН і іншымі)[4]. Займаў пасаду віцэ-прэзідэнта Беларускай статыстычнай асацыяцыі[4], быў членам рэдакцыйных калегій часопісаў «Вопросы статистики» (Масква), «Статистика Украины» (Кіеў), «Беларускі эканамічны часопіс»[4].
Сярод апублікаванага:
- Статистическое изучение влияния концентрации на эффективность сельскохозяйственного производства : автореферат дис. … кандидата экономических наук : 08.00.11 / Ленинград. финансово-экон. ин-т им. Н. А. Вознесенского. — Ленинград, 1986. — 16 с.;
- Оценка кредитоспособности предпринимателя — Мн., 1992 (у сааўтарстве);
- Многомерный статистический анализ в экономике: учебное пособие для вузов / Сошникова Л. А., Тамашевич В. Н., Уебе Готц, Шефер Мартин; под редакцией В. Н. Тамашевича; рецензенты Ю. Н. Иванов, Г. М. Булдык. — Москва: ЮНИТИ-ДАНА, 1999. — 600 с. — ISBN 5-238-00099-5;
- Макроэкономическое положение Республики Беларусь: монография — Мн., 1998.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 412. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- ↑ Памяти В. Н. Тамашевича // Белорусский экономический журнал, № 3, 2008. Праверана 4 мая 2024.
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ а б в г д е ё Памяти В. Н. Тамашевича // Белорусский экономический журнал, № 3, 2008. (руск.)
- ↑ Тамашевич Виктор Николаевич // ЭКОНОМИКА.by (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Тамашэвіч Віктар Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 412. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Выпускники кафедры практики (руск.) // Кафедра статыстыкі БДЭУ
- Тамашевич, Виктор Николаевич (кандидат экономических наук ; 1954—2008) (руск.) // Электронны каталог РНТБ
- Памяти В. Н. Тамашевича // Белорусский экономический журнал, № 3, 2008. (руск.)
- Тамашевич Виктор Николаевич // ЭКОНОМИКА.by (руск.)