Людміла Забалоцкая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Людміла Забалоцкая
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 27 снежня 1949(1949-12-27)
Месца нараджэння
Дата смерці лістапад 2021 (71 год)
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

Людміла Забалоцкая, сапр. Людміла Васілеўна Саламаха (27 снежня 1949, г. Крычаў Магілёўскай вобл. — 2021[1]) — беларуская паэтэса і перакладчыца.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла БДУ (1974). Працавала ў выдавецтве «БелСЭ» (1974—84), на Беларускім тэлебачанні, намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Пралеска» (1991—95), у выдавецтве «Полымя», з 1996 у часопісе «Адукацыя і выхаванне».

Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1990 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Друкуецца з 1967 года. Аўтар зборнікаў вершаў «Сакавік» (1974), «Вадаводны васілёк» (1981), «Святло палыну» (1989), «Струны памяці» (1991). Асноўная тэма творчасці — жаночая доля, каханне і пошукі жыццёвай гармоніі. Паэтэса чулая да мастацкага слова, настойлівая ў пошуку сродкаў узбагачэння паэтычнай тэматыкі. Пераклала на беларускую мову раман Вальтэра Скота «Айвенга» (1997).

Зноскі

  1. racyja.com(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2021. Праверана 28 лістапада 2021.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]