Людміла Сяргееўна Кліцунова

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Людміла Сяргееўна Кліцунова
Дата нараджэння: 20 студзеня 1935(1935-01-20)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 2018
Альма-матар:
Месца працы:
Член у:
Узнагароды:

Людміла Сяргееўна Кліцунова (20 студзеня 1935, Менск — 2018[1])  — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла ў 1959 годзе архітэктурнае аддзяленне БПІ, у 1970 годзе курс удасканалення ў Маскоўскім архітэктурным інстытуце. У 19591990 гадах працавала ў інстытуце «Мінскпраект», архітэктар, старэйшы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў, кіраўнік брыгады, галоўны архітэктар праекта.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1969 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): забудова парку ў Заводскім раёне, мікрараён па вул. Ванеева (1963); квартал Інстытута народнай гаспадаркі на скрыжаванні Партызанскі пр. — вул. Ванеева (1963) квартал вул. В. Харужай 2 (1967); квартал вул. НякрасаваБялінскагаЯ. Коласа (1969); мікрараён «Чыжоўка-6» (1969); эскіз забудовы магістралі Я. Коласа (1975), эскіз забудовы магістралі вул. В. Харужай (1976), эскіз забудовы вул. Варвашэні (1976), мікрараён вул. Горкага — Сурганава — Някрасава (1976), мікрараён вул. Я. Коласа — Бялінскага — Турнірная (1968), мікрараён вул. Я.Коласа — Турнірная — Скарыны (1969), мікрараён Горкага — В. Харужай — Крапоткіна (1969), парк 900-годдзя горада Мінска ў Чыжоўцы (1976), эскіз забудовы магістралі М. Горкага (1971), рэканструкцыя магістралі Я. Коласа, інтэрнат па вул. Гая і па вул. Крапоткіна (1973), мікрараён вул. Горкага — Варвашэні — Крапоткіна (1974), мікрараён «Зялёны Луг-6» (1982), мікрараён «Паўднёвы Захад-5» (1983), мікрараён «Паўднёвы Захад-6» (1984), мікрараён «Малінаўка-3» (1988).

У 19922000 гадах удзельнічала ў афармленні музея «Дудуткі» ў якасці дызайнера.

Аўтар артыкулаў у часопісе «Архітэктура і будаўніцтва».

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджана медалём «Ветэран працы» (1987), бронзавым медалём ВДНГ СССР (1983), знакам «Ударнік камуністычнай працы» (1977). Яе імя было 4 разы занесена на Дошку Пашаны Інстытута «Мінскпраект».

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Клицунова Людмила Сергеевна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.