Люсьен Феўр
Люсьен Феўр | |
---|---|
фр.: Lucien Febvre | |
![]() | |
Дата нараджэння | 22 ліпеня 1878[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 11 верасня 1956 (78 гадоў) ці 26 верасня 1956[3] (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, прафесар |
Навуковая сфера | гісторыя |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Henri Brunschwig[d] і Fernand L'Huillier[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Люсьен Феўр (фр.: Lucien Febvre; 22 ліпеня 1878, г. Нансі, Францыя — 27 верасня 1956) — французскі гісторык. Разам з Маркам Блокам заснаваў школу «Аналаў».
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Вышэйшую Нармальную школу ў Парыжы. У 1911 абараніў працу пра Філіпа ІІ і атрымаў пасаду ва ўніверсітэце Дыжона. Прыняў удзел у Першай сусветнай вайне, пасля заканчэння якой у 1919 годзе працаваў ва універсітэце Страсбурга. З 1933 працуе ў Калеж дэ Франс. Разам з М. Блокам заснаваў ў 1929 часопіс «Annales d’Histoire Economique et Sociale» («Аналы эканамічнай і сацыяльнай гісторыі») і кірунак у гістарыяграфіі — школу «Аналаў». 3 1935 кіраваў выданнем «Французскай энцыклапедыі». 3 1948 узначальваў у Практычнай школе вышэйшых ведаў секцыю эканамічных і сацыяльных навук. Член Акадэміі маральных і палітычных навук (1951).
Светапогляд, навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]У межах гістарычнай школы «Аналаў» Люсьен Феўр асабліва распрацоўваў паняцце «outillage mental» (духоўная зброя). Сваю мэту бачыў у кантэкстуалізацыі т.зв. высокай культуры і яе мысляроў з дапамогаю блізкіх да гісторыі лінгвістыкі і этналогіі. Гэта інтэрдысцыплінарнае пашырэнне гістарыяграфічнай базы дапамагло ажыццявіць аналіз з дапамогаю новых для гісторыі метадаў.
Важнейшыя працы: «Лёс Марціна Лютэра» (1928), «Арыген і Дэпэр’е, ці загадка «Кімвала свету”» (1942), «Вакол гептамерона, каханне святое і каханне мірское» (1944), «Праблема нявер’я ў XVI ст.: рэлігія Рабле» (1942)
Лічыў, што шлях да пазнання гісторыі ляжыць праз усебаковае асэнсаванне пэўнага грамадства, у т.л. яго геаграфіі, аграрных адносін, гандлю, рэлігіі, культуры, гістарычнай псіхалогіі і інш. Напісаў працы па метадалогіі гісторыі, праблемах эпохі Адраджэння і інш.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Les traditions sociales dans les pays de France, Editions de la Nouvelle France, 1943.
- Histoire des populations françaises et de leurs attitudes devant la vie depuis le XVIIIe siècle, Self, 1948.
- Attitudes devant la vie et devant la mort du XVIIe au XIXe siècle, quelques aspects de leurs variations, INED, 1949.
- Sur les origines de la contraception en France, Extrait de Population. No 3, juillet-septembre 1953, pp 465-472.
- Le Temps de l'histoire, Éditions du Rocher, 1954.
- Deux contributions à l'histoire des pratiques contraceptives, Extrait de Population. N ̊ 4, octobre-décembre 1954, pp 683-698.
- L'enfant et la vie familiale sous l'Ancien régime, Plon, 1960.
- Essais sur l'histoire de la mort en Occident : du Moyen Âge à nos jours, Seuil, 1975.
- L'Homme devant la mort, Seuil, 1977.
- Un Historien du dimanche (en collaboration avec Michel Winock), Seuil, 1980.
- Images de l'homme devant la mort, Seuil, 1983.
- Histoire de la vie privée, (dir. avec Georges Duby), 5 tomes: I. De l'Empire romain à l'an mil; II. De l'Europe féodale à la Renaissance; III. De la Renaissance aux Lumières; IV. De la Révolution à la Grande guerre; V. De la Première Guerre mondiale à nos jours, Seuil, 1985-1986-1987.
- Essais de mémoire : 1943-1983, Seuil, 1993.
- Le présent quotidien, 1955-1966 (Recueil de textes parus dans La Nation française entre 1955 et 1966), Seuil, 1997.
- Histoire de la vie privée, (dir. avec Georges Duby), le Grand livre du mois, 2001.
Зноскі
- ↑ Lucien Paul Victor Febvre // Léonore database — ministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Fink C. K. Lucien Paul Victor Febvre // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ BeWeB Праверана 14 лютага 2021.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118683160 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118683160 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
- ↑ list of professors at Collège de France
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Феўр // БЭ ў 18 т. Т. 16. Мн., 2003.
- Нарадзіліся 22 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1878 годзе
- Нарадзіліся ў Нансі
- Памерлі 11 верасня
- Памерлі ў 1956 годзе
- Памерлі 26 верасня
- Памерлі ў дэпартаменце Юра
- Выкладчыкі Страсбурскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Вышэйшай нармальнай школы (Парыж)
- Узнагароджаныя французскім Ваенным крыжам 1914—1918
- Камандоры ордэна Ганаровага легіёна
- Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры бельгійскага Ваеннага крыжа
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Памерлі 27 верасня
- Гісторыкі Францыі