Марк Блок
Марк Блок | |
---|---|
фр.: Marc Bloch | |
![]() | |
Дата нараджэння | 6 ліпеня 1886[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 чэрвеня 1944[5][6][…] (57 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Густаў Блок[d] |
Дзеці | Étienne Bloch[d] |
Род дзейнасці | гісторык, медыявіст, прафесар, змагар Французскага супраціву, выкладчык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | гісторык |
Месца працы | |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Christian Pfister[d] |
Вядомыя вучні | Henri Brunschwig[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Марк Леапольд Бенджамін Блок (фр.: Marc Léopold Benjamin Bloch; 6 чэрвеня 1886, Ліён, Францыя — 16 чэрвеня 1944, Сен-Дыдзье-лё-Форман) – французскі гісторык, заснавальнік школы «Аналаў».
Працы прысвечаны заходнееўрапейскаму феадалізму, аграрным адносінам у Францыі, агульным праблемам гісторыі метадалогіі. Сумесна з Люсьенам Феўрам заснаваў часопіс «Аналы»(1929). Удзельнік руху супраціву ў Францыі падчас нямецкай акупацыі. Быў арыштаваны гестапа і расстраляны.
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Вышэйшую нармальную школу (педагагічны інстытут) у Парыжы, стажыраваўся ў Лейпцыгу і Берліне, з 1912 выкладаў у ліцэях Манпелье і Амьена. Падчас Першай сусветнай вайны — у дзеючай арміі. З 1919 — прафесар Страсбургскага ўніверсітэта. З 1936 — прафесар эканамічнай гісторыі ў Сарбоне. Пасля пачатку Другой сусветнай вайны — капітан французскай арміі ў 1939 — 1940 Блок адхіліў прапанову пераехаць з акупаванай Францыі ў ЗША, жадаючы падзяліць лёс сваёй краіны. Акупанты разрабавалі яго бібліятэку; як яўрэй ён быў вымушаны сысці з «Аналаў» і публікаваўся там пад псеўданімам. Блок прыняў актыўны ўдзел у руху Супраціву, быў вымушаны перайсці на нелегальнае становішча і ў 1944 быў расстраляны гестапа.
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Блок — сацыяльны гісторык, сфера яго інтарэсаў — аграрная гісторыя, феадальны строй сярэдневяковай Еўропы, але канчатковая мэта — даць комплексны аналіз грамадства (менавіта таму ён актыўна жадаў аб'яднаць намаганні вучоных розных спецыяльнасцей на старонках «Аналаў»).
У кнізе «Характэрныя рысы французскай аграрнай гісторыі» (1931) у цэнтры ўвагі Блока — пазямельныя адносіны, але ў не меншай меры — прыёмы землекарыстання, сельскагаспадарчая тэхніка, колькасць і склад народанасельніцтва, ландшафты і т. п. Блок імкнуўся ўключыць у аграрную гісторыю і гісторыю адносін улады («Каралі і сервы: кіраўнік з гісторыі эпохі Капетынгаў»; 1920).
У працы «Каралі-Цудатворца. Нарыс уяўленняў аб звышнатуральным характары каралеўскай улады, распаўсюджаных пераважна ў Францыі і ў Англіі» (1924) Блок аналізуе т.зв. «Каралеўскі цуд» — распаўсюджаныя ў народзе вераванні і рытуалы, звязаныя з уяўленнямі, што манархі Англіі і Францыі могуць вылечваць золатушных накладаннем рук. Такім чынам Блок паказвае, што манархія выступае ў якасці сілы, якая аб'ядноўвае ўладу і магію. Гэтая кніга, амаль не заўважаная ў момант публікацыі, цяпер лічыцца адной з асноўных у гісторыі ментальнасці.
Сацыяльная гісторыя, у інтэрпрэтацыі Блока, — не толькі гісторыя адносін землеўладання і сеньярыяльнай і каралеўскай улады, формаў сялянскай залежнасці і памеснай эксплуатацыі; не абмяжоўваецца яна і вывучэннем сістэм землекарыстання. Яна ўключае ў сябе ў якасці неад'емнага кампанента чалавечай свядомасці, названую ментальнасць і толькі праз іх становіцца зразумелай і набывае сэнс для гісторыка. Гісторыя — не «вывучэнне мінулага», але «навука аб людзях у часе», «пра чалавека ў грамадстве». Для Блока нават страх перад пеклам — важны сацыяльны фактар Сярэднявечча.
Метадалогія гісторыі[правіць | правіць зыходнік]
Мэтай сваіх даследванняў Блок бачыў разгляд метадаў, якія ўжываліся ў гістарычных даследваннях, апісанне гісторыі такой, якой яна, па яго перакананні, будзе ў далейшым. Прадметам гістарычнага даследвання згодна гісторыку мусіць быць чалавек у часе. На падставе гэтага ён высоўвае і абгрунтоўвае паняцце гістарычнага часу, які мусіць служыць для трывалай прывязкі гістарычных падзей у часе.
Другой праблемай, распрацоўваемай Блокам з'яўляецца праблема гістарычнага назірання. Для яго мінулае – гэта пэўная зададзенасць, якую нельга змяніць і ўспрыманне гэтага мінулага непасрэдна не магчыма. Таму гісторык прапануе і метады з дапамогай які найбольш якасна магчыма аналізаваць гістарычныя крыніцы, а таксама метады іх больш шырокага аналізу.
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Rois et Serfs, thèse soutenue en 1920.
- Les Rois thaumaturges, 1924.
- Les Caractères originaux de l'histoire rurale française, 1931.
- La Société féodale, 2 vol., 1939—1940.
- L'Étrange Défaite|L'Étrange défaite, 1940.
- Apologie pour l'histoire ou métier d'historien (1941, publié en 1949)
Зноскі
- ↑ а б Marc Bloch // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Mare Léopold Benjamin Bloch // Léonore database — ministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Bischoff G., Foessel G., Baechler C. BLOCH Marc // Nouveau dictionnaire de biographie alsacienne / Fédération des sociétés d'histoire et d'archéologie d'Alsace — 1982. — 4434 с. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Блок Марк // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Блок Марк // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Maitron J. Dictionnaire biographique, mouvement ouvrier, mouvement social — Paris: Éditions de l'Atelier.
- ↑ Mémoire des hommes — 2003.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
- ↑ LIBRIS — 2013. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ Qu'est-ce que l'histoire contemporaine ? — Hachette, 1998. — С. 70. — ISBN 2-01-145072-1
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Гуревич, А. Я., Харитонович, Д. Э. Блок Марк / А. Я. Гуревич, Д. Э. Харитонович // Культурология
- Нарадзіліся 6 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1886 годзе
- Нарадзіліся ў Ліёне
- Памерлі 16 чэрвеня
- Памерлі ў 1944 годзе
- Памерлі ў дэпартаменце Эн
- Пахаваныя ў Новай Аквітаніі
- Выкладчыкі Страсбурскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Сарбоны
- Выпускнікі ліцэя Людовіка Вялікага
- Выпускнікі Вышэйшай нармальнай школы (Парыж)
- Выпускнікі Лейпцыгскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Страсбурскага ўніверсітэта
- Узнагароджаныя французскім Ваенным крыжом 1914—1918
- Узнагароджаныя французскім Ваенным крыжом 1939—1945
- Узнагароджаныя французскім медалём Супраціўлення
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 6 чэрвеня
- Гісторыкі Францыі