Люсі Хейс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Люсі Хейс
Lucy Webb Hayes - Brady-Handy.jpg
 
Адукацыя: Ohio Wesleyan University[d]
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: 28 жніўня 1831(1831-08-28)
Chillicothe[d], Ross County[d], Штат Агая, ЗША
Смерць: 25 чэрвеня 1889(1889-06-25) (57 гадоў)
Fremont[d], Sandusky County[d], Штат Агая, ЗША
Муж: Рэзерфард Бэрчард Хейс
Дзеці: Webb Hayes[d]
 
Аўтограф: Presidents Lucy W Hayes signature.png

Люсіль «Люсі» Уэйр Уэб Хейс (англ.: Lucille "Lucy" Ware Webb Hayes; 28 жніўня 1831 — 25 чэрвеня 1889) — жонка прэзідэнта Рэзерфарда Хейса і Першая лэдзі ЗША з 1877 па 1881. Гісторыкі ахрысцілі Хейс «ліманадная Люсі» з-за падтрымкі ёю руху ўмеранасці.

Хейс нарадзілася ў Чылмкоты, Агаё, у сям'і доктара Джэймса Уэба і Марыі Кук-Уэб, нашчадкаў удзельнікаў амерыканскай рэвалюцыі. Калі Люсі была дзіцем памёр бацька. Разам з маці яна пераехала ў Агаё, дзе ў 1847 годзе сустрэла Рэзерфарда Хейса. У тым жа годзе Люсі паступіла ў Уэсліянскі жаночы каледж (цяпер Уэсліянскі ўніверсітэт Агаё), дзе была членам братэрства «Капа Капа Гама». Хейс у гэты час праходзіў юрыдычную практыку ў Цынцынаты. У чэрвені 1851 ён зрабіў ёй прапанову. 30 снежня 1852 адбылося вяселле Рэзерфарда Хейса і Люсіль Уэб у доме маці нявесты ў Цынцынаты, Агаё. Пасля вяселля пара правяла мядовы месяц у доме сястры жаніха і шафера ў Калумбусе, Агаё.