Мішэль Абама

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Мішэль Абама
Michelle Obama official portrait headshot.jpg
афіцыйны партрэт
сцяг
першая лэдзі ЗША
з 20 студзеня 2009 года
Папярэднік: Лора Буш
 
Партыя: Дэмакратычная партыя ЗША
Адукацыя: Прынстанскі ўніверсітэт, Гарвардскі ўніверсітэт
Прафесія: адвакат
Веравызнанне: Пратэстанцтва
Нараджэнне: 17 студзеня 1964(1964-01-17) (52 гады)
Чыкага, Ілінойс, ЗША
Бацька: Фрэйзэр Робінсан III[d][1]
Маці: Марыян Шылдс Робінсан[d][1]
Муж: Барак Абама (з 1992, або 1993 г.)
Дзеці: дочкі: Малія Эн і Наташа («Саша»)
 
Аўтограф: Michelle Obama signature.svg

Мішэль ЛаВон Робінсан Абама (анг. Michelle LaVaughn Robinson Obama, народжаная Мішэль Ла Вон Робінсан, нар. 17 студзеня 1964) — амерыканскі адвакат, жонка 44-га прэзідэнта ЗША Барака Абамы, першая лэдзі ЗША.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Мішэль Абама нарадзілася і вырасла ў паўднёвай частцы Чыкага. Пасля заканчэння сярэдняй школы атрымлівала адукацыю ў Прынстанскім універсітэце і Гарвардскай юрыдычнай школе, пасля чаго вярнулася ў Чыкага, дзе працавала ў юрыдычнай фірме «Сіднэй Осцін», затым у мэрыі Чыкага і ў медыцынскім цэнтры пры Чыкагскім універсітэце.

Брат Мішэль — Крэйг Робінсан, трэнер мужчынскай баскетбольнай каманды Універсітэта штата Арэгон.

З Баракам Абамам пазнаёмілася, калі ён стаў супрацоўнікам «Сіднэй Осцін». Нават пасля абрання Барака Абамы ў Сенат ЗША, іх сям'я вырашыла не пераязджаць у сталіцу ЗША Вашынгтон, і засталася жыць у паўднёвай частцы Чыкага.

У адрозненне ад свайго мужа, Барака Абамы, Мішэль з'яўляецца нашчадкам неграў-рабоў. Яе прапрапрапрабабулю ў 1850 годзе ўказаў у завяшчанні амерыканскі памешчык ў якасці маёмасці як «негрыцянскую дзяўчынку Мальвіну» коштам 475 долараў.

У амерыканскай прэсе Мішэль Абаму часта параўноўваюць з Жаклін Кенэдзі. Мішэль Абама — першая ў гісторыі першая лэдзі ЗША афраамерыканскага паходжання.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


  1. 1,0 1,1 'I want to rip Bill Clinton's eyes out. Kidding! See, that's what gets me into trouble' The Guardian, 2008.