Мэры Мак-Элрой
| Мэры Мак-Элрой | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| англ.: Mary Arthur McElroy | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Лукрэцыя Гарфілд | ||||||
| Пераемнік | Роўз Кліўленд | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
5 ліпеня 1841 |
||||||
| Смерць |
8 студзеня 1917 (75 гадоў) |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Бацька | William Arthur[d][1] | ||||||
| Маці | Malvina Stone[d][1] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Аўтограф |
|
||||||
Мэры Артур Мак-Элрой (англ.: Mary Arthur McElroy; 5 ліпеня 1841 — 8 студзеня 1917) — сястра 21-га прэзідэнта ЗША Чэстэра Артура і Першая лэдзі ЗША з 1881 па 1885 год. Выконвала абавязкі гаспадыні Белага дома з-за смерці жонкі прэзідэнта, Элен Артур, паўтары гадамі раней.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Мэры нарадзілася ў Грынвічы, Нью-Ёрк, у сям’і Уільяма і Мальвіны Артур. Яна была самай малодшай з дзевяці дзяцей. Вучылася ў школе Эмы Уілард, пры семінарыі ў Трое, Нью-Ёрк. У 1851 Мэры выйшла замуж за страхавога агента Джона Мак-Элроя, мелі чатырох дзяцей.
У 1880 г. брат Мэры, Чэстэр, быў абраны віцэ-прэзідэнтам ЗША. У ліпені 1881 прэзідэнт Джэймс Гарфілд быў смяротна паранены. Артур стаў яго пераемнікам, і ён папрасіў Мэры паклапаціцца аб яго малодшай дачцэ Элен. Сям’я Мэры Мак-Элрой жыла ў Олбані. Схемы пратакольных дзеянняў, распрацаваныя ёю сумесна з братам, выкарыстоўваліся іншымі Першымі лэдзі на працягу дзесяцігоддзяў.
Зноскі
- 1 2 Lundy D. R. The Peerage
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Мэры Мак-Элрой Архівавана 3 чэрвеня 2016.