Сара Джэксан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сара Ёрк Джэксан
Sarah Yorke Jackson
Сара Ёрк Джэксан
Першая Лэдзі ЗША
26 лістапада 1834 — 4 сакавіка 1837
Папярэднік: Эмілі Донельсан
Пераемнік: Анджэліка Ван Бюрэн
 
Партыя: Дэмакратычная партыя ЗША
Дзейнасць: Першая лэдзі ЗША
Нараджэнне: 16 ліпеня 1803(1803-07-16)
Філадэльфія, Пенсільванія
Смерць: 23 жніўня 1887(1887-08-23) (84 гады)
Нашвіл, Тэнесі
Бацька: Пітэр Ёрк
Маці: Мэры Хайнс Ёрк
Муж: Эндру Джэксан малодшы
Дзеці: 2

Сара Ёрк Джэксан (англ.: Sarah Yorke Jackson; 16 ліпеня 1803 - 23 жніўня 1887) — пляменніца прэзідэнта ЗША Эндру Джэксана. Служыла гаспадыняй Белага дома і была Першай лэдзі ЗША з 26 лістапада 1834 г па 4 сакавіка 1837 г.

Сара прыбыла ў Белы дом 26 лістапада 1834 года. Была су-гаспадыняй Белага дома разам з пляменніцай прэзідэнта Эмілі Донельсан, якая выконвала функцыі гаспадыні Белага дома і была неафіцыйнай Першай лэдзі з пачатку прэзідэнцкага тэрміну. Сара цалкам узяла на сябе абавязкі гаспадыні Белага дома пасля смерці Эмілі Донельсан ад сухотаў у 1836 годзе.

Засталася ў Белым доме да заканчэння тэрміну Джэксана ў 1837 годзе, зрабіўшы некалькі працяглых паездак, у тым ліку ў рэканструяваны Эрмітаж. Яна жыла ў Эрмітажы з мужам і дзядзькам да смерці былога прэзідэнта у 1845 годзе. Пара працягвала жыць у Эрмітажы і незадоўга да пачатку Грамадзянскай вайны пераехала ў Місісіпі.