Долі Мэдысан
Долі Мэдысан Dolley Madison | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
4 сакавіка 1809 — 4 сакавіка 1817 | |||
Папярэднік | Марта Джэферсан | ||
Пераемнік | Элізабет Манро | ||
Дзейнасць | Першая лэдзі ЗША | ||
Веравызнанне | Хрысціянства | ||
Нараджэнне | 20 мая 1768[1][2][…] | ||
Смерць | 12 ліпеня 1849[1][2][…] (81 год) | ||
Пахаванне | |||
Бацька | John Payne[d] | ||
Маці | Mary Coles[d] | ||
Муж | Джэймс Мэдзісан і Джон Тод[d] | ||
Дзеці | Джон Пейн Тод[d] і N Тод[d] | ||
Аўтограф | ![]() | ||
Долі Пэйн Тод Мэдысан (англ.: Dolley Payne Todd Madison, 20 мая 1768 — 12 ліпеня 1849) — жонка 4-га прэзідэнта ЗША Джэймса Мэдысана, першая лэдзі ЗША з 1809 па 1817 год.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Долі нарадзілася ў 1768 годзе ў Нью-Гардэне, цяпер Гілфард Кантры, Паўночная Караліна, у сям’і фермера. Свае падлеткавыя гады яна правяла ў Філадэльфіі. У студзені 1790 яна выйшла замуж за юрыста Джона Тода; у сямейнай пары было двое дзяцей — Джон Пэйн (1792—1852) і Уільям Тэмпл (нарадзіўся і памёр у 1793) . Увосень 1793 яе муж і малодшы сын памерлі ад жоўтай ліхаманкі.
Другім мужам Долі стаў Джэймс Мэдысан, з якім яна пабралася шлюбам 17 верасня 1794 г. Дзяцей у іх не было, аднак яны разам гадавалі Джона — сына ад першага шлюбу Долі. У 1801 сямейная пара пераехала ў Вашынгтон. Як жонка дзяржаўнага сакратара (такую пасаду займаў яе муж з 1801 па 1809), Долі Мэдысан выконвала ролю гаспадыні Белага дома падчас прэзідэнцтва Томаса Джэферсана, які быў удаўцом.
Падчас вайны 1812 года перад захопам Вашынгтона брытанскай арміяй Долі Мэдысан выратавала срэбра і іншыя каштоўнасці Белага дома, адправіўшы іх на захоўванне ў банк Мэрыленда. Сярод выратаваных ёю рэчаў быў таксама партрэт Джорджа Вашынгтона.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Dolley Madison // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 2,0 2,1 Dolley Madison // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Lundy D. R. Dorothea Payne // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Allgor, Catherine. A Perfect Union: Dolley Madison and the Creation of the American Nation. New York: Henry Holt, 2005.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Долі Мэдысан