Лясныя пажары ў Грэцыі (2023)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Полымя ляснога пажару, рэгіён Атыка, 18 ліпеня.

17 ліпеня 2023 года Грэцыю ахапілі шматлікія лясныя пажары. У выніку бедства 28 чалавек загінулі[1]. Па ўсёй краіне назіралася больш за 80 ачагоў[2]. Паводле сіноптыкаў, лясныя пажары былі выкліканы анамальнай гарачынёй[3]. Урад Грэцыі стварыў групу па каардынацыі барацьбы з бедствам.

Пажары[правіць | правіць зыходнік]

Пажары назіраліся ў 27 км ад Афін. Ачагі ля горада былі паспяхова ліквідаваны, аднак полымя паспела знішчыць некалькі будынкаў[4][5]. Усяго ва Усходняй Атыцы спалена 3500 га[6]. У Беотыі пацярпела яшчэ больш тэрыторыі — 11 708 га[7].

Найбольш складаная сітуацыя мела месца на востраве Родас. На 18 ліпеня з небяспечнага рэгіёна эвакуявалі каля 2000 чалавек, у тым ліку турыстаў[8]. Да 23 ліпеня з Родаса вывезлі 19 000 чалавек[9], спалена 30 000 га[10]. Мясцовая пажарная служба заявіла, што для выратавання людзей і тушэння задзейнічаны 10 пажарных самалётаў, восем пажарных верталётаў, больш за 260 пажарных, 49 пажарных машын і сотні добраахвотнікаў[11].

У той жа дзень масавая эвакуацыя насельніцтва пачалася і на востраве Керкіра[12]. Пазней паведамлялася пра вываз насельніцтва з Эўбеі[13].

25 ліпеня ў раёне горада Карыстас на востраве Эўбея пры тушэнні пажару разбіўся самалёт Canadair, загінулі два лётчыка. Улады абвясцілі трохдзённую жалобу[14].

У раёне Фесаліі лясны пажар, які ўспыхнуў 26 ліпеня, перакінуўся на склад боепрыпасаў ВПС, выклікаўшы выбух. Насельніцтва ў радыусе трох кіламетраў эвакуявана[15].

Дапамога[правіць | правіць зыходнік]

У якасці дапамогі ў краіну накіраваны ратавальнікі і спецтэхніка ад ЕС[16], Вялікабрытаніі[17], Егіпта[18], Францыі[19], Італіі[20], Іарданіі[21], Мальты[22] і іншых. Да Расіі за дапамогай Грэцыя не звярталася[23].

Праблемы[правіць | правіць зыходнік]

Дзейнасць пажарных служб пры барацьбе з прыродным бедствам выявіла шэраг праблем.

Так, газета «Naftemporiki» пісала пра няспраўнае абсталяванне. Як паведамляла выданне «I Avgi», аварыйна-выратавальныя службы сутыкнуліся з вострым недахопам кадраў (на ліпень 2023 года 4 500 вакансій і пасад заставаліся вакантнымі), 85% пажарных машын застарэлі. Меўся таксама дэфіцыт маладых спецыялістаў; большая частка ратавальнікаў старэйшая за 45 гадоў[24].

WWF паказвала на адсутнасць Нацыянальнага плана па прадухіленні пажараў і абыходжання з расліннымі адходамі, а таксама на адсутнасць догляду лясоў праз скарачэнне сельскагаспадарчай дзейнасці і работнікаў лясніцтваў. Муніцыпалітэты, які нясуць абавязак па расчыстцы галля, не падтрымлівалі лясы ў належным стане з-за недахопу сродкаў[25][24].

Сярод іншых праблемных момантаў называлася дрэнная каардынацыя дзеянняў паміж дзяржавай і мясцовымі органамі ўлады[26][24].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. ertnews.gr, Συντακτική Ομάδα. Έβρος: Άλλος ένας μετανάστης νεκρός στις φλόγες κι ένας από παθολογικά αίτια - Μάχη με τις αναζωπυρώσεις (грэч.). ertnews.gr (25 жніўня 2023). Праверана 29 жніўня 2023.
  2. Rhodes Wildfires: Situation expected to get worse in 45C heat, Authorities warn (англ.). Sky News. Праверана 23 ліпеня 2023.
  3. France-Presse, Agence (2023-07-22). "Greece faces hottest July weekend in 50 years, forecaster says, as scores of wildfires rage". The Guardian [брытанская англійская]. ISSN 0261-3077. Праверана 2023-07-23.
  4. Helena Smith: EU sends water bombers to help fight wildfires around Athens In: The Guardian, 18. Juli 2023, abgerufen am 19. Juli 2023 (englisch)
  5. Stelios Misinas & Lefteris Papadimas: Wildfires burn homes near Greek capital, residents flee In: Reuters, 17. Juli 2023, abgerufen am 19. Juli 2023 (englisch)
  6. EMSR672 – Wildfire in Attica, Greece In: Copernicus, abgerufen am 19. Juli 2023 (englisch)
  7. EMSR673 – Wildfire in western Attica, Greece In: Copernicus, abgerufen am 19. Juli 2023 (englisch)
  8. Nellas, Demetris (2023-07-22). "Greek wildfires: Thousands of tourists evacuated as wildfire rages on island of Rhodes". Nzherald [англійская].
  9. "Greece carries out its biggest ever evacuation as wildfires rage on Rhodes". theguardian.com. 23 July 2023.
  10. Incendies en Grèce : 67 nouveaux départs de feu en Grèce, la plupart hors de contrôle, et des évacuations qui se poursuivent dans le chaos
  11. Largest evacuation operation ever on Rhodes says fire department(нявызн.). BBC News. Праверана 23 ліпеня 2023.
  12. "Corfu latest Greek island to evacuate over wildfires". bbc.com. 23 July 2023.
  13. Greece: wildfires break out on Corfu and Evia as 19,000 flee Rhodes blazes In: The Guardian, 24. Juli 2023, abgerufen am 24. Juli 2023 (englisch)
  14. Πτώση Canadair: Νεκροί οι δύο πιλότοι – Η ανακοίνωση του ΓΕΑ
  15. Waldbrände erreichen Munitionslager der Luftwaffe In: tagesschau.de, 27. Juli 2023, abgerufen am 27. Juli 2023
  16. Over 450 firefighters and 7 airplanes from 🇪🇺 have been operating in #Greece as fires sprout across the country. (англ.). Twitter. Праверана 23 ліпеня 2023.
  17. BREAKING: British Government have sent a Rapid Deployment Team to Rhodes (англ.). Twitter. Праверана 23 ліпеня 2023.
  18. want to express our gratitude to Egypt for sending 3 firefighting helicopters (англ.). Twitter. Праверана 24 ліпеня 2023.
  19. Associated Press, Voa News with. France, Italy Send Firefighting Planes to Greece as Wildfires Burn Around Athens (англ.). Voa News (18 ліпеня 2023). Праверана 24 ліпеня 2023.
  20. Associated Press, Voa News with. France, Italy Send Firefighting Planes to Greece as Wildfires Burn Around Athens (англ.). Voa News (18 ліпеня 2023). Праверана 24 ліпеня 2023.
  21. I want to express our sincere appreciation to Jordan, for sending a total of four firefighting helicopters to Greece (англ.). Twitter. Праверана 24 ліпеня 2023.
  22. Our gratitude goes out to Malta, for sending 20 firefighters to Greece and reinforcing our efforts on the ground (англ.). Twitter. Праверана 24 ліпеня 2023.
  23. Захарова сообщила, что Греция не обращалась к России за помощью в тушении пожаров
  24. а б в Incendies en Grèce : moyens matériels, entretien des forêts, communication... Pourquoi l'Etat est sous le feu des critiques
  25. [https://www.lemonde.fr/planete/article/2023/07/20/en-grece-des-incendies-a-repetition-et-toujours-un-manque-de-prevention_6182766_3244.html En Grèce, des incendies à répétition et toujours un manque de prévention
  26. Grèce : à Loutraki, face à l’incendie, des élus impuissants et des touristes insouciants