Гарачыня ў Еўропе (2023)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

У 2023 годзе Еўропу ахапіла гарачыня. Прыродная анамалія звязана са змяненнем клімату[1].

Храналогія[правіць | правіць зыходнік]

1 студзеня ў васьмі краінах (Ліхтэнштэйн, Чэхія, Польшча, Нідэрланды, Беларусь, Літва, Данія і Латвія) быў зафіксаваны самы цёплы студзеньскі дзень у гісторыі[2].

Вясна таксама была анамальна цёплай. Іспанія перажыла самы гарачы красавік за ўсю гісторыю[3], ад чаго моцна пацярпела сельская гаспадарка краіны[4].

Да 1 чэрвеня ў 26 дэпартаментах Францыі аб’яўлены чырвоны ўзровень небяспекі, яшчэ ў 50 — аражваны, у 24 — жоўты[5].

10 чэрвеня стаў самым гарачым днём у годзе для Вялікабрытаніі, калі тэмпература ў Лондане дасягала 30 °C (86 °F)[6][7]. У цэлым у 2023 годзе быў самы гарачы чэрвень у краіне з пачатку вядзення ўліку ў 1884 годзе з сярэднямесячнай тэмпературай 15.8 °C (60,4 °F), перавышаючы папярэдні максімум, зарэгістраваны ў 1940 і 1976 гадах, на 0,9 °C[8].

18 чэрвеня ў Аўстрыі фіксавалася тэмпература вышэй за 30.0 °C (86,0 °F)[9], упершыню з 1990 года[9]. 22 чэрвеня тэмпература ўзрасла да 35.0 °C (95,0 °F)[10].

У гэты ж перыд на тэрыторыі Славеніі зафіксавалі тэмпературу ў 31.0 °C (87,8 °F) і 33.0 °C (91,4 °F). У асобных месцах паведамлялася пра 35.5 °C (95,9 °F)[11] [12].

У Харватыі да 13 ліпеня тэмпература дасягнула 40° C (104° F)[13], у той жа дзень у Нарвегіі — 28,8° C (83,8° F)[14], 14 ліпеня ў Грэцыі — 44,2° C (111,6° F)[15][16][17]. Тым часам на востраве Кіпр тэмпература наблізілася да адзнакі ў 45° C (113° F)[18]. На большай частцы тэрыторыі Італіі паведамлялася пра 40° C (104° F). Да сярэдзіны ліпеня на Сіцыліі і Сардзініі, паводле ацэнак, мела месца тэмпература ў 48° C (118° F)[19].

На тэрыторыі Грэцыі з 20 па 23 ліпеня фіксавалася адзнакі ад 40 °C (104 °F)[20][21] да 46,4 °C (115,5 °F)[22][23][24].

У сярэдзіне жніўня над большай часткай Еўропы сфармаваўся цеплавы купал з тэмператур, якія значна перавышалі кліматычную норму[25]. 24 жніўня была зафіксавана рэкордная тэмпература ў Мілане (33 °C), у некаторых іншых гарадах Ламбардыі тэмпература ў гэты дзень перавысіла 40 °[26].

У пачатку верасня над Заходняй Еўропай сфармаваўся новы цеплавы купал, які вызначаў сухое надвор’е з тэмпературамі на 5-10 °C вышэй за кліматычную норму. 9 верасня большасць метэастанцый Англіі і Уэльса, уключаючы Лондан, зафіксавалі тэмпературы больш за 30 °C. У другой палове верасня цеплавы купал перамясціўся ва Усходнюю Еўропу[27].

Ахвяры[правіць | правіць зыходнік]

На тэрыторыі Германіі, як заявіў Інстытут Роберта Коха, у перыяд з 10 красавіка па 9 ліпеня зафіксавана не менш за 830 смерцяў, звязаных з анамаліяй[28].

Уплыў[правіць | правіць зыходнік]

Наступствы гарачыні сталі асноўнай прычынай пачатку засухі ў Еўропе.

У ліпені анамалія выклікала шматлікія лясныя пажары ў Грэцыі[29].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Europe Sees 'Unprecedented' Winter Heat Wave As 2023 Begins (англ.). HuffPost UK (3 студзеня 2023).
  2. Edwards, Christian. 'Uncharted territory': January heat records smashed across Europe (англ.). CNN (3 студзеня 2023).
  3. "Spain braced for record April temperature of 39C as extreme heat causes misery". The Guardian [брытанская англійская]. 2023-04-27.
  4. "April Mediterranean heatwave 'almost impossible' without climate crisis". The Guardian [брытанская англійская]. 2023-05-05.
  5. Heatwave in Ile-de-France this summer 2023? Which departments are expected to be the hottest? (англ.). www.sortiraparis.com.
  6. "Hottest day so far this year as UK temperatures hit 30C". BBC News [брытанская англійская].
  7. "Risk of hot summer in UK is more than twice normal figure, forecasters warn". The Observer [брытанская англійская].
  8. "UK weather: hottest June since records began - Met Office". BBC News.
  9. а б Diese Woche große Hitze und schwere Gewitter (ням.). UWZ.at. UBIMET GmbH (19 чэрвеня 2023).
  10. Mit bis zu 36,2 Grad in Bad Goisern war heute der bislang heißeste Tag des Jahres in Österreich. Im Vorfeld einer Kaltfront steigt die Gewittergefahr in den Alpen aber an und in der Nacht herrscht an der Alpennordseite erhöhte Sturmgefahr! ⚠️ (ням.). Twitter (22 чэрвеня 2023).
  11. Marsikje v notranjosti prvi vroči dan letos. Najvišja temperatura zraka (°C) na izbranih postajah: Let. Cerklje ob Krki 33,1 [...] (славенск.). Twitter (19 чэрвеня 2023).
  12. Včeraj prvič letos v Sloveniji krajevno 35 °C 🌡️, marsikje pa nad 33 °C: Let. Cerklje ob Krki 35,5 [...] (славенск.). Twitter (22 чэрвеня 2023).
  13. "Cerberus heatwave fans out to Balkans". Reuters. 13 July 2023.
  14. "A heat wave named Cerberus has southern Europe in its jaws, and it's only going to get worse". Mainichi Daily News. 14 July 2023.
  15. World Meteorological Organization. Архівавана з першакрыніцы 20 June 2023. Праверана 14 July 2023.
  16. Thiva Met station. Архівавана з першакрыніцы 14 July 2023. Праверана 14 July 2023.
  17. Karditsalive.net. Архівавана з першакрыніцы 18 July 2023. Праверана 14 July 2023.
  18. Eastern Mediterranean: High temperatures forecast to persist across Cyprus and parts of the Middle East through at least July 17. Crisis24.
  19. European heatwave Cerberus claims first life as worker dies in 40C heat (12 ліпеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 17 July 2023. Праверана 12 July 2023.
  20. Greece's first heatwave victim was uninsured and working double shifts. greekcitytimes.com. Праверана 23 July 2023.
  21. Lina, Kekesi. Χαλκίδα: «Δούλευε ανασφάλιστος και διπλοβάρδιες ο 46χρόνος που πέθανε από θερμοπληξία». protothema.gr (21 ліпеня 2023). Праверана 23 July 2023.
  22. https://oscar.wmo.int/surface/#/search/station/stationReportDetails/0-300-1-gytheio
  23. Latest Conditions in Gytheio.
  24. Gytheio record. Праверана 23 July 2023.
  25. A New Powerful Heatwave is Forecast to intensify across Western and Central Europe as we head into the final two weeks of summer 2023; a heat dome engulfs the continent (англ.). Severe Weather Europe (16 жніўня 2023). Праверана 16 жніўня 2023.
  26. Milan records hottest day since 1763 (англ.). Reuters (25 жніўня 2023). Праверана 25 жніўня 2023.
  27. A Massive Heatwave is Forecast for Western Europe Again - Unseasonably High Temperatures develop under the Heat Dome as we head into the first week of September 2023 (англ.). Severe Weather Europe (2 верасня 2023). Праверана 27 верасня 2023.
  28. RKI - Gesundheitliche Auswirkungen von Hitze - Wochenbericht zur hitzebedingten Mortalität. www.rki.de. Праверана 22 ліпеня 2023.
  29. France-Presse, Agence (2023-07-22). "Greece faces hottest July weekend in 50 years, forecaster says, as scores of wildfires rage". The Guardian [брытанская англійская]. ISSN 0261-3077. Праверана 2023-07-23.