Ліва аль-Кудс
Ліва аль-Кудс | |
---|---|
араб. لواء القدس | |
![]() | |
Іншыя назвы | Брыгада аль-Кудс |
Ідэалогія | Палесцінскі нацыяналізм |
Лідары |
Мухамед аль-Саід («Інжынер») Мухамед Рафа («Святы айцец»)† |
Штаб-кватэра | лагер Хандарат, Алепа |
Дата фарміравання | Верасень 2013 |
Саюзнікі |
![]() ![]() ![]() ![]() |
Праціўнікі |
![]() ![]() ![]() ![]() ![]() |
Колькасць членаў | каля 9.000 |
Удзел у канфліктах | Грамадзянская вайна ў Сірыі |
Ліва аль-Кудс, ці Брыгада аль-Кудс (араб. لواء القدس) — лаяльнае ўраду Сірыі вайсковае фарміраванне сфарміраванаt ў правінцыі Алепа ў верасні 2013 г. інжынерам Мухамедам аль-Саідам (пазыўны «Інжынер»)[1] Брыгада складаецца з сунітаў палесцінцаў з лагера бежанцаў Аль-Найраб. Прычынай для стварэння брыгады паслужыў захоп лагера Хандарат (поўнач г. Алепа) сіламі Фронта ан-Нусра, і далейшыя ганенні на яго мясцовых жыхароў. Мэта стварэння Брыгады — адбіць лагер і падтрымаць Узброеныя сілы Сірыі ў ходзе правядзення ёю аперацыі на тэрыторыі г. Алепа і яго прыгарадзе.
Удзел у Грамадзянскай вайне[правіць | правіць зыходнік]
Упершыню ўдзел у вайне «Брыгада аль-Кудс» прыняла ў канцы 2013 г., калі яны ўзаемадзейнічалі з «Сілами тыгра» ў ходзе аперацыі «Зорка Канопус»(англ.) бел., у выніку якой урадавыя войскі прасунуліся на паўночным усходзе Алепа, заняўшы стратэгічна значную прамысловую зону Шэйх Наджар і зняўшы аблогу з цэнтральнай турмы Алепа. Брыгада таксама ўдзельнічала ў аперацыі «Вясёлка»(англ.) бел., падтрымаўшы наступленне «Сілаў тыгра» ў заходнім Алепа, і занялі раёны Башкуй, аль-Манашэр і аль-Мала.
Да пачатку 2015 г. «аль-Кудс» страціла 200 байцоў забітымі, больш за 400 атрымалі раненні[2].
У канцы 2015 г. «Ліва аль-Кудс» прымалі ўдзел у наступленні ўрадавых войск на поўдні правінцыі Алепа, у ходзе якога, былі занятыя некалькі дзесяткаў вёсак і вышынь. Акрамя таго Брыгада адыграла важную ролю ў чарадзе ваенных аперацый у 2016 г., у выніку якіх горад Алепа быў цалкам заняты ўрадавымі войскамі. Так, маі 2016 г. падраздзяленні «Ліва аль-Кудс» дапамагалі Узброеным сілам Сірыі і «Сілам тыгра» зачышчаць усход правінцыі Алепа, і паспрыялі абароне паўночнага ўчастка дарогі(англ.) бел. Алепа — Ханасэр(англ.) бел..
У чэрвені — ліпені 2016 г. «Сілы тыгра» і «Ліва аль-Кудс» узялі пад кантроль ферму Малах і шашу Кастэла, перарэзаўшы адзіны маршрут забеспячэння падкантрольным сірыйскай апазіцыі раёнаў ўсходняга Алепа. «Брыгада аль-Кудс» адыграла вырашальную ролю ў адбіцці контратак сірыйскай апазіцыі на ферму Малах і лагер Хандарат, і ў верасні ўзялі пад кантроль шпіталь Кіндзі.
Склад Брыгады[правіць | правіць зыходнік]
- Батальён «Львы аль-Кудс»
- Батальён стрымлівання
- Батальён «Львы аль-Шахба»