Лідзія Пятроўна Шынко
Лідзія Пятроўна Шынко | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 мая 1906 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 жніўня 1990 (84 гады) |
Адукацыя | |
Прафесія | актрыса |
Тэатр | |
Узнагароды |
Лідзія Пятроўна Шынко (8 мая 1906, Варшава — 18 жніўня 1990) — беларуская актрыса. Заслужаная артыстка БССР (1946).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла ў 1926 годзе Беларускую драматычную студыю ў Маскве. З 1926 года ў БДТ-2, з 1933 года ў БДТ-3, у 1937—1977 гадах у Беларускім тэатры імя Я. Купалы.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Актрысе былі уласцівы непасрэднасць, шчырасць, імкненне да праўдзівай перадачы чалавечых пачуццяў, задушэўнасць, лірызм, гумар, арганічнае адчуванне жанру, гратэск. Сярод лепшых роляў: у БДТ-2 — Зоя («Астап» А. Глобы), Маша («Горад вятроў» У. Кіршона); у БДТ-3 — Ліда Званцова («Гадзіншчык і курыца» І. Качаргі), Паліна («Даходнае месца» А. Астроўскага); у тэатры імя Я. Купалы — Кацярына («Партызаны» К. Крапівы), Ганна («На крутым павароце» К. Губарэвіча), Антаніна Цімафееўка («Выбачайце, калі ласка!» А. Макаёнка), Надзея («Апошнія» М. Горкага), Карынкіна («Без віны вінаватыя» А. Астроўскага), Марсела («Сабака на сене» Лопэ дэ Вэгі), Валя, Бара («Рускія людзі», «Хлопец з нашага горада» К. Сіманава), Ага Шчука, Ліда («Калінавы гай», «Платон Крэчат» А. Карнейчука) і інш.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шынко Лідзія Пятроўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
- Нарадзіліся 8 мая
- Нарадзіліся ў 1906 годзе
- Нарадзіліся ў Варшаве
- Памерлі 18 жніўня
- Памерлі ў 1990 годзе
- Выпускнікі Беларускай драматычнай студыі
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа
- Постаці Беларускага трэцяга дзяржаўнага тэатра
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
- Заслужаныя артысты Беларускай ССР
- Асобы
- Актрысы СССР
- Актрысы Беларусі