Лік святасці
Выгляд
(Пасля перасылкі з Лік святых)
Лікі святасці — розныя катэгорыі, на якія ў праваслаўі прынята падзяляць святых пры іх кананізацыі і шанаванні ў залежнасці ад іх зямной дзейнасці.
Як і асобным святым, гэтым «тэматычным» групам святых пішуцца адмысловыя святочныя службы са стыхірамі, парэміямі, трапарамі, кандакамі, праслаўленнямі, канонамі, пракіменамі, апостальскімі і евангельскімі зачаламі, і прычаснымі (гл. Агульная мінея).
Праваслаўныя лікі святасці
[правіць | правіць зыходнік]Назва ліка | Скарачэнне | Крытэрыі ўключэння |
---|---|---|
Апосталы | ап. | Вучні Ісуса Хрыста. Адрозніваюць дванаццаць апосталаў і апосталаў ад сямідзесяці. |
Бяссрэбранікі | бясср. | Хрысціяне, якія праславіліся сваёй бескарыслівасцю, адмовай ад багацця дзеля сваёй веры. Часта да іх адносяць святых, якія мелі дар лячэння і не бралі платы за сваю працу. |
Дабраверныя | дбрв. | Манархі і ўдзельныя князі — за сваё набожнае жыццё, справы па ўмацаванні царквы і веры. |
Блажэнныя | блаж., блж. | Сінанімічная назва юродзівых на Русі, а таксама ўстояная назва некаторых святых, якія дагадзілі Богу тайна, жывучы ў міру, а таксама такіх святых, чыя святасць засведчана не столькі славаю ўласных спраў іх, якія засталіся ў тайне, колькі даказана сведчаннем іншых людзей[1] (св. блж. Еранім Стрыдонскі, Аўгусцін Блажэнны, блажэнная княгіня Вольга, Блажэнная Матрона, блажэнны Мікіта)[2]. |
Велікамучанікі | вмч./вмц. | Мучанікі за веру, якія перанеслі асабліва цяжкія і працяглыя пакуты. |
Вызнаўцы | вызн. | Асобы, якія адкрыта вызнавалі сваю веру падчас ганенняў на хрысціян. У адрозненне ад мучанікаў, вызнаўцамі называюць тых, хто пасля перанесеных пакут заставаўся ў жывых. |
Мучанікі | мч./мц. | Асобы, якія прынялі гвалтоўную смерць за сваю веру. |
Праведныя | прав. | Парафіяне і святары з белага духавенства, якія шануюцца за праведнае жыццё.
Старазапаветныя патрыярхі (Праайцы), якія шануюцца як узоры набожнасці. Бацькі і муж Багародзіцы таксама адносяцца да прабацькоў, але называюцца Богаайцамі (да богаайцоў адносяць і цара Давіда). |
Прападобнамучанікі | прпмч./прпмц. | Мучанікі за веру з ліку манахаў. |
Прападобныя | прп. | Манахі, якія шануюцца за падзвіжніцкае жыццё. |
Прарокі | прар. | Асобы, згаданыя ў Бібліі, якія абвяшчалі народу волю Бога і прапаведавалі на тэрыторыі старажытных Ізраіля і Іўдзеі. Шануюць 18 старазапаветных прарокаў і аднаго новазапаветнага — Іаана Хрысціцеля, які з'яўляецца апошнім святым у гэтым ліку святасці. |
Роўнаапостальныя | роўнаап. | Асобы, якія праславіліся пропаведдзю Евангелля і зваротам народаў у хрысціянства. |
Свяціцелі | свц. | Архірэі, якія праславіліся праведным жыццём і пастырскай дзейнасцю. |
Свяшчэннамучанікі | свмч. | Мучанікі за веру з ліку святароў. |
Пакутнікі | Асобы, якія прынялі мучаніцкі смерць не за веру[3], магчыма нават ад аднаверцаў (у сілу злосці, вераломства, змовы). Шануецца асаблівы характар іх подзвігу — незласлівасць і непраціўленне ворагам. | |
Цудатворцы | цуд. і цдтв. | Святыя, якія праславіліся дарам цудатварэння і заступніцтва ў адказ на малітвы да іх. |
Юродзівыя | блж. (асобнага скарачэння няма) | Падзвіжнікі, якія добраахвотна прынялі на сябе вобраз вар'ятаў. Для такіх асоб характэрны аскетычны лад жыцця, выкрыванне (у тым ліку публічнае) людскіх заган. Гл. таксама блажэнныя. |
Калі патрабуецца пазначыць множны лік святых аднаго ліку, робіцца падваенне апошняй зычнай скарачэння: свв. — святыя, апп. — апосталы і г.д.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Адбылася прэзентацыя новых рэлігійных перакладаў
- ↑ Блаженный // Православная энциклопедия.
- ↑ У набажэнскіх тэкстах часам сустракаецца назва пакутнік у дачыненні менавіта да мучанікаў за веру.