Аўгусцін Аўрэлій

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Аўрэлій Аўгусцін)
Jump to navigation Jump to search
Аўгусцін
Aurelius Augustinus
Augustine Lateran.jpg
Дата нараджэння 13 лістапада 354
Месца нараджэння
Дата смерці 28 жніўня 430 (75 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Шануецца у Праваслаўі
у Каталіцызме
Галоўная святыня Сан П'етра ін Сьель д'Ора, Павія
Дзень памяці у праваслаўі — 15(28) чэрвеня; у каталіцызме — 28 жніўня
Заступнік півавары; друкары; тэолагі
Атрыбуты дзіця; голуб; пяро; ракавінка, разбітае сэрца
Маці Monica of Hippo[d]
Дзеці Adeodatus[d]
Commons-logo.svg Аўгусцін Аўрэлій на Вікісховішчы

Святы Аўгусцін (Блажэнны) (лац.: Augustinus Sanctus, поўн. Аўрэлі Аўгусцін; 13 лістапада 354 — 28 жніўня 430) — філосаф, прапаведнік, хрысціянскі багаслоў і палітык. Святы каталіцкай царквы, лічыцца блажэнным у праваслаўі. Адзін з Айцоў Царквы, аказаў велізарны ўплыў на заходнюю філасофію і каталіцкую тэалогію. Частка звестак пра Аўгусціна атрыманая з яго аўтабіяграфічнай «Споведзі» («Confessiones»).

Праз маніхейства, скептыцызм і неаплатанізм прыйшоў да рымскага хрысціянства, вучэнне якога аб грэхападзенні і памілаванні зрабілі на яго моцнае ўражанне. У прыватнасці, ён бароніць (супраць Пелагія) вучэнне аб перадвызначэнні: чалавеку загадзя перадвызначана Богам блажэнства ці пракляцце. Чалавечая гісторыя, якую Аўгусцін выкладае ў кнізе «Аб горадзе Божым», «першай сусветнай гісторыі», паводле яго ёсць барацьба двух варожых царстваў — царства прыхільнікаў усяго зямнога, ворагаў Божых, г. зн. свецкага царства (civitas terrena ці diaboli), і царства Божага (civitas dei). Пры тым ён атаясамлівае Царства Божае, у адпаведнасці з яго зямной формай існавання, з рымскай царквой. Аўгусцін вучыць аб тым, што пры стварэнні свету Бог заклаў у матэрыяльны свет у зародку формы ўсіх рэчаў, з якіх яны пасля самастойна развіваюцца. Аўгусцін стаў пачынальнікам напрамку неаплатанізму ў хрысціянскай філасофіі (аўгусцінізма), які панаваў у Заходняй Еўропе да XIII ст., калі яго змяніў хрысціянскі арыстоцелізм Альберта Вялікага і Тамаша Аквінскага.

Яго памяць адзначаецца Каталіцкай царквой 28 жніўня, Рускай праваслаўнай царквой — 15 чэрвеня паводле старога стылю.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Аўгусцін нарадзіўся 13 лістапада 354 г. у афрыканскай рымскай правінцыі Нумідыя, ў Тагасце (зараз Сук-Арас у Алжыры). Першую адукацыю атрымаў ад хрысціянкі-маці, аднак яго бацька быў паганцам. У моладзі Аўгусцін быў цалкам свецкім чалавекам, шукаў асалодаў, захапляўся лацінскай літаратурай. Скончыўшы школу ў Тагасце накіраваўся ў бліжэйшы культурны цэнтр — Мадаўру. Увосень 370 накіраваўся на трохгадовае навучанне рыторыцы ў Карфаген.

Прага да чагосьці вышэйшага абудзілася ў ім толькі пасля чытання «Hortensius» Цыцэрона. Ён зацікавіўся філасофіяй, пачаў чытаць Біблію, далучыўся да папулярнай тады секты маніхеяў, з якім заставаўся разам каля 10 гадоў, але не знайшоўшы нідзе задавальнення, амаль зняверыўся і толькі знаёмства з платанічнай і неаплатанічнай філасофіяй дапамагло яму знайсці выйсце для сябе. У той самы час выкладаў рыторыку спачатку ў Тагасце, а пасля ў Карфагене. У «Споведзі» Аўгусцін падрабязна спыніўся на 9 гадах, змарнаваных ім на «шалупінне» маніхейства. У 383 нават духоўны маніхейскі лідар Фаўст не даў рады адказаць на яго пытанні.

Тады ж, у 383 А. ён выправіўся з Афрыкі ў Рым, каб знайсці настаўніцкую працу ў Рыме, але ўжо ў 384 атрымаў працу настаўнікам красамоўства ў Медыялане (Мілане). Тут, дзякуючы мясцоваму біскупу Амвросію, бліжэй пазнаёміўся з хрысціянствам, і гэтая акалічнасць, разам з чытаннем пасланняў апостала Паўла, зрабілі радыкальную перамену ў яго ладзе думак і жыцця. Гэтай падзеі Каталіцкая царква прысвяціла нават асобная свята (3 мая).

Прачытаўшы некаторыя трактаты Плоціна на лаціне, Аўгусцін азнаёміўся з неаплатанізмам, які прадстаўляў Бога як нематэрыяльнае трансцэндэнтнае Быццё. Наведаўшы прапаведзі Амвросія Медыяланскага, Аўгусцін зразумеў рацыянальную перакананасць ранняга хрысціянства. Паводле падання аднойчы ў садзе Аўгусцін пачуў голас дзіцяці, які казаў яму наўгад адкрыць пасланні апостала Паўла, дзе яму патрапілася Пасланне да рымлянаў. Пасля таго ён, разам з маці, братам, абодвума стрыечнымі братамі, сябрам Аліпіем і двумя вучнямі, аддаліўся на колькі месяцаў у Касыцыяк, на вілу аднаго з сяброў. На ўзор цыцэронавых «Тускуланскіх гутарак», Аўгусцін склаў некалькі філасофскіх дыялогаў.

На Вялікдзень 387 Аўгусцін разам з сваім сынам прыняў хрышчэнне ад Амвросія. Пасля вярнуўся ў Афрыку, папярэдне прадаўшы ўсю сваю маёмасць і амаль цалкам раздаўшы ўсё бедным. Пэўны час прабавіў у строгай самоце кіраўніком духовай грамады і ў 391, уступіўшы ў духовае званне з санам прэсвітэра, заняўся дзейнасцю прапаведніка і ў 395 быў пасвечаны ў біскупы ў Гіпоне.

Аўгусцін памёр 28 жніўня 430, падчас першай асады Гіпона вандаламі.

Пасля некалькіх перапахаванняў рэшткі Аўгусціна ў 1842 зноў вернутыя ў Алжыр і захоўваюцца ля помніка Аўгусціна на развалінах Гіпона.

Палітычныя погляды[правіць | правіць зыходнік]

Аўгусцін даводзіў перавагу духовай улады над свецкай. Дзяржава патрэбная з-за сілы грэхападзення чалавека і няздольнасці самастойна выйсці на шлях веры. Успрыняўшы вучэнне Аўгусціна, царква абвясціла сябе зямной часткай Божага горада, і пазіцыянавала сябе як вярхоўнага арбітра ў зямных справах.

Аўгусцін рэзка супрацьпастаўляў царкву і дзяржаву. Сваім меркаваннем пра тое, што «горад зямны», гэта значыць дзяржаўнасць, звязаны з царствам д'ябла, ён паклаў пачатак многім сярэдневечным ерасям. Але адначасова ён абмяркоўваў ідэю абнаўлення «горада зямнога» ў рэчышчы хрысціянскай цноты: усе формы кіравання павінны паважаць Бога і чалавека.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

Самыя вядомыя творы:

  • De civitate Dei (Пра горад Божы)
  • Confessiones (Споведзь), духовая біяграфія
  • De Trinitate (Пра Троіцу)
  • De libero arbitrio (Аб свабоднай волі)
  • Retractationes (Перагляды).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Troeltsch Е. Augustin, die Christliche Antike und das Mittelalter. Münch.— В., 1915
  • Cayré F. Initiation a la philosophie de S. Augustin. P., 1947
  • Gilson É. Introduction à l'étude de Saint Augustin. P., 1949
  • Jaspers К. Platon. Augustin. Kant. Drei Grander des Philosophierens. Münch., 1967
  • Flasch K. Augustin: Einführung in sein Denken. Stuttg., 1980
  • Клот, «Der heil. Kirchenlehrer Augustin» (2 т., Ахен, 1840);
  • Біндэман, «Der heilige Augustin» (Берл., 1844);
  • Пужула, «Vie de St. Augustin» (2 выд., 2 т., Парыж, 1852; у ням. пер. Гуртэра, 2 т., Шафг., 1847);
  • Дорнар, «Augustin, sein theologisches System und seine religionsphilos. Anschauung» (Berlin, 1873).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]