Лілія Мікалаеўна Рожына
Лілія Мікалаеўна Рожына | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 верасня 1935 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 лютага 2020 (84 гады) |
Грамадзянства | |
Муж | Мікалай Васільевіч Рожын |
Род дзейнасці | вучоная |
Навуковая сфера | педагогіка і псіхалогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат педагагічных навук (1964) і доктар псіхалагічных навук (1993) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Лілія Мікалаеўна Ро́жына[1] (6 верасня 1935 — 5 лютага 2020[2]) — вучоны, псіхолаг, кандыдат педагагічных навук (1964[3]), доктар псіхалагічных навук (1993), прафесар (1994). Выдатнік народнай адукацыі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў Мінску. Скончыла сярэднюю школу № 15 і паступіла на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[4], які скончыла ў 1958 годзе. У 1960 годзе паступіла ў аспірантуру ў лабараторыю псіхалогіі асобы Навукова-даследчага інстытута псіхалогіі Акадэміі педагагічных навук СССР[4]. З 1960[1] года працавала ў Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя Максіма Горкага (сучасны Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка), дзе ў 1987—1997 гадах займала пасаду загадчыка кафедры псіхалогіі. У 1964 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Отношение младших школьников к литературным героям, их переживаниям и мыслям»[4], у 1993 годзе — доктарскую на тэму «Художественное познание человека как фактор развития личности старшеклассника»[4].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар навуковых прац па практычнай псіхалогіі, методыцы выкладання псіхалогіі, псіхалагічных аспектах успрымання мастацтва, псіхалогіі мастацкага пазнання чалавека, ролі мастацтва ў развіцці асобы.
Сярод апублікаванага:
- Искусство быть читателем. — Мн., 1987;
- Художественная литература в курсе психологии. — Мн., 1994;
- Психология человека в художественных образах. — мн., 1997;
- Развитие эмоционального мира личности. — Мн., 1999;
- Развитие представлений о счастье у студентов в процессе обучения // «Психологический журнал». — 2005. — № 4 — С. 9—20.;
- Ценностный обмен как механизм личностного развития в процессе преподавания психологии //Педагогическая психология и образование. — № З. — 2014.
Зноскі
- ↑ а б БелЭн 2001.
- ↑ Беларусь у асобах і падзеях: Рожына Лілія Мікалаеўна // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- ↑ Рожына, Лілія Мікалаеўна (доктар псіхалагічных навук; кандыдат педагагічных навук; нар. 1935) Архівавана 28 лістапада 2021. // Зводны электронны каталог ЦНБ НАН Беларусі
- ↑ а б в г Рожина Лилия Николаевна (руск.) // Інстытут псіхалогіі БДПУ імя М. Танка
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рожына Лілія Мікалаеўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 399. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Рожина Лилия Николаевна (руск.) // Інстытут псіхалогіі БДПУ імя М. Танка
- Беларусь у асобах і падзеях: Рожына Лілія Мікалаеўна // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- Рожына, Лілія Мікалаеўна (доктар псіхалагічных навук; кандыдат педагагічных навук; нар. 1935) Архівавана 28 лістапада 2021. // Зводны электронны каталог ЦНБ НАН Беларусі