Лісты апостала Паўла
Лісты апостала Паўла або Лісты Паўла - трынаццаць кніг Новага Запавету, якія маюць імя Паўла (грэч.: Παῦλος) у якасці першага слова, такім чынам, сцвярджаючы аўтарства апостала Паўла. Некаторыя з гэтых лістоў з'яўляюцца аднымі з самых ранніх захаваўшыхся хрысціянскіх дакументаў. Яны даюць уяўленне аб вераваннях і супярэчнасцях ранняга хрысціянства і, як частка канону Новага Запавету, яны таксама былі і працягваюць заставацца асноўнай для хрысціянскага багаслоўя і хрысціянскай этыкі. Ліст да Яўрэяў традыцыйна адносяць да аўтарства Паўла, хоць там няма яго імя.
Лісты апостала Паўла, як правіла, змяшчаюць паміж Кнігай Дзеянняў Апосталаў і лістамі апосталаў, хоць у некаторых манускрыптах лісты апостала Паўла змешчаюць ў канцы Новага Запавету.
Лісты апостала Паўла таксама каштоўныя згадкай асабістага жыцця апостала. Павел называе шмат людзей па імяні, часта даючы падрабязную інфармацыю аб коштоўнасці гэтых сяброўскіх адносін і заахвочванні, якое яны яму далі.
Спіс лістоў апостала Паўла[правіць | правіць зыходнік]
- Рымлянам (грэч.: Προς Ρωμαίους)
- Першы ліст да Карынфянаў (грэч.: Προς Κορινθίους Α)
- Другі ліст да Карынфянаў (грэч.: Προς Κορινθίους Β)
- Ліст да Галатаў (грэч.: Προς Γαλάτας)
- Ліст да Эфесянаў (грэч.: Προς Εφεσίους)
- Ліст да Філіпянаў (грэч.: Προς Φιλιππησίους)
- Ліст да Каласянаў (грэч.: Προς Κολασσαείς)
- Першы ліст да Фесаланікійцаў (грэч.: Προς Θεσσαλονικείς)
- Другі ліст да Фесаланікійцаў (грэч.: Προς Θεσσαλονικείς Β)
- Першы ліст да Цімафея (грэч.: Προς Τιμόθεον Α)
- Другі ліст да Цімафея (грэч.: Προς Τιμόθεον Β)
- Ліст да Ціта (грэч.: Προς Τίτον)
- Ліст да Філімона (грэч.: Προς Φιλήμονα)
Усе гэтыя лісты прадстаўляюць Паўла, як аўтара. Большасць даследчыкаў ўключаюць ананімны Ліст да Яўрэяў да твораў апостала Паўла, але аўтарства Ліста да Яўрэяў некаторымі даследчыкамі аспрэчваецца.
Раней у многіх кодэксах і рукапісах Новага Запавету Ліст да Яўбрэяў быў размешчаны паміж іншымі лістамі Паўла, цяпер ён змяшчаецца ў канцы кніг Новага Запавету перад кнігай Адкрыцця.
Гістарычнасць лістоў[правіць | правіць зыходнік]
Некаторыя даследчыкі лічаць, што некалькі лістоў могуць быць псеўдаэпіграфічнымі, гэта значыць, што на самай справе яны маглі быць напісаны не Паўлам з Тарса.
Наступныя 7 лістоў лічацца напісанымі апосталам Паўлам абсалютнай большасцю навукоўцаў (у дужках пазначаны гады напісання ліста):
- Першы ліст да Фесаланікійцаў (каля 51 г. н.э.)
- Ліст да Філіпянаў (каля 52-54 г. н.э.)
- Ліст да Філімона (каля 52-54 г. н.э.)
- Першы ліст да Карынфянаў (каля 53-54 г. н.э.)
- Ліст да Галатаў (каля 55 г. н.э.)
- Другі ліст да Карынфянаў (каля 55-56 г. н.э.)
- Ліст да Рымлянаў (каля 55-58 г. н.э.)
Наступныя лісты, наконт якіх у некаторых даследчыкаў існуе сумнеў наконт іх аўтарства:
- Першы ліст да Цімафея
- Другі ліст да Цімафея
- Ліст да Ціта
- Ліст да Эфесянаў
- Ліст да Каласянаў
- Другі ліст да Фесаланікійцаў
Ананімны ліст да Яўрэяў звычайна адносяць да аўтарства Паўла, хоць наконт аўтарства існуюць пэўныя спрэчкі.
Згубленныя лісты апостала Паўла[правіць | правіць зыходнік]
У Новым запавеце згадваецца шэраг напісаных лістоў апостала, якія аднак не дайшлі да нашага часу:
- Першы ліст да Карынфянаў, на які 1Кар. 5:9
- Суровы ліст, які таксама называюць Трэці ліст да Карынфянаў, пра яго згадваецца ў 2Кар. 2:4 і 2Кар. 7:8-9
- На больш ранейшы ліст да Эфесянаў спасылаецца Эф. 3:3-4
- Ліст да Лаадыкійцаў, на яго спасылаецца Кал. 4:16
Некананічныя творы апостала Паўла[правіць | правіць зыходнік]
Некалькі некананічных лістоў сцвярджаюць або сцвярджалі, што яны былі напісаны Паўлам. Большасць даследчыкаў Бібліі адмаўляюць іх сапраўднасць. Яны ўключаюць у сябе:
- Трэці ліст да Карынфянаў (некаторы час кананічны ў армянскай праваслаўнай царкве)
- Ліст да Лаадыкійцаў (знаходзіцца ў Фулдэнцкім Кодексе)
- Ліст Карынфянаў да Паўла (у адрасаце імя Паўла, сам ліст не напісаны не ім)
- Ліст да Александрыйцаў
Існуюць таксама творы, якія не з'яўляюцца лістамі, тым не менш, сцвярджаюць, што яны былі напісаны Паўлам. Яны ўключаюць у сябе
- Дзеянні Паўла і Фёклы
- Дзеянні Пятра і Паўла
- Апакаліпсіс Паўла
- Копцкі Апакаліпсіс Паўла
- Малітва апостала Паўла
- Ліст да Сенекі Малодшага
Аўтарства Паўла да гэтых твораў большасцю даследчыкаў адмаўляецца.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Aland, Kurt. «The Problem of Anonymity and Pseudonymity in Christian Literature of the First Two Centuries.» Journal of Theological Studies 12 (1961): 39-49.
- Stowers, Stanley K. Letter Writing in Greco-Roman Antiquity. Library of Early Christianity. Vol. 8. Ed. Wayne A. Meeks. Philadelphia: Westminster, 1989.
- Wall, Robert W. «Introduction to Epistolary Literature.» New Interpreter’s Bible. Vol. 10. Ed. Leander E. Keck. Nashville: Abingdon, 2002. 369-91.