Ліст да Галатаў Святога Апостала Паўла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ліст да Галатаў Святога Апостала Паўла

Малюнак перад лістом Галатам з рукапіса «Дзеі і Лісты Апосталаў». 1072 г.
Раздзел: Новы Запавет
Вікікрыніцы: Пасланьне да Галятаў сьв. ап. Паўлы

Тэкст на Вікікрыніцах

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ліст да Гала́таў Свято́га Апо́стала Па́ўла[1], Ліст да Гала́таў[2], Пасла́ньне да Галя́таў[3] — адзін з лістоў апостала Паўла, які уваходзіць у лік Новага Запавету.

Адрасат[правіць | правіць зыходнік]

Апостал наведаў паўднёвыя гарады правінцыі Галатыя, такія як Антыёхія Пісідыйская, Дзэрбія, Лістра, Іконій, падчас сваёй першай місіянерскай вандроўкі, а паўночную частку правінцыі, заселеную этнічнымі кельцкімі плямёнамі галатаў, — падчас другой місіянерскай вандроўкі. Паміж даследчыкамі вядуцца спрэчкі, да каго адрасаваны ліст Паўла.

Мэта напісання ліста[правіць | правіць зыходнік]

Прычыны напісання ліста былі падзеі, якія моцна ўзрушылі апостала Паўла. Праз хуткі час пасля адыходу апостала ад вернікаў у суполцы з’явіліся людзі, якія сцвярджалі, што вернікам для таго, каб атрымаць Выратаванне, неабходна прыняць абразанне і ўвогуле прытрымлівацца ўсіх прадпісанняў Закона Маісея. Гэтыя настаўнікі спасылаліся на аўтарытэт ерусалімскіх апосталаў і апавядалі новым вернікам, што Павел паведаміў толькі пачатковыя звесткі пра Евангелле, а яны значна пашыраюць змест Радаснай весткі. Сітуацыя пагоршалася яшчэ і тым, што сярод вернікаў пачаліся непаразуменні і спрэчкі.

Змест ліста[правіць | правіць зыходнік]

Ліст да цэркваў Галатыі займае чацвёрты радок сярод лістоў апостала Паўла. Яно меншае за лісты да хрысціян Рыма і двух лістоў да Карынфянаў і знаходзіцца ў Новым Запавеце пасля іх і перад лістом Эфесянам. Ліст да Галатаў — важнейшы багаслоўскі тэкст Паўла. У ім разглядаюцца такія важныя тэмы, як вера, апраўданне, уратаванне, Закон, хрысціянская свабода. Згодна Паўлу, выратаванне — гэта дар Бога, якія даецца праз веру, а не праз справы Закона. Дзякуючы ахвяры Хрыста, выратаванне могуць атрымаць людзі з кожнага народа. Выратаванне нельга атрамаць уласнымі сіламі, яно не падобнае на заробак. Выратаванне можна атрымаць толькі праз ласку Божую. Прыняўшы дар выратавання, вернікі становяцца Божымі дзецьмі. Яны атрымліваюць свабоду ад спраў граха, якую патрэбна выкарыстоўваць для служэння Богу. У яднанні з Хрыстом знішчаюццца ўсялякія перашкоды: сацыяльныя, нацыянальныя, рэлігійныя, культурныя ці расавыя. Аднак спробы зарабіць выратаванне выкананнем Закона вяртаюць вернікаў назад у рабства. Служэнне Закону супярэчыць ласцы Божай. У лісце апостал прыводзіць шмат прыкладаў: як са Свяшчэннай гісторыі, так і з уласнага вопыту як Паўла, так і галатаў. Панаванне Закона скончылася з прыходам Хрыста, эра Закона і рабства змянілася эрай Хрыста і ласкі Божай. Ліст напісаны ў вельмі гарачым, эмацыйным тоне, у якім можна разгледзіць характар апостала. Акрамя таго, Павел пакідае важную інфармацыю пра сваё жыццё як да сустрэчы са Хрыстом, так і пасля таго, як ён стаў хрысціянінам.

Час напісання ліста[правіць | правіць зыходнік]

Час напісання ліста можа быць вызначаны толькі прыблізна. Калі яно адрасавана да вернікаў паўднёвай частцы Галатыі, то напісана паміж 48 і 49 гг н.э. Калі ж яго чытачы жылі ў цэнтральнай і паўночнай частцы правінцыі, то, хутчэй за ўсё, яно напісана каля 52-54 гг. н.э. Традыцыйна лічыцца, што месцам напісання ліста з’яўляецца Эфес, але ёсць меркаванні, што ліст мог быць напісаны з Карынфа ці Рыма.

Структура ліста[правіць | правіць зыходнік]

Ліст складаецца з 6 раздзелаў. У ім адсутнічае традыцыйная малітва за адрасатаў. Апостал з першых радкоў эмацыйна пераходзіць да галоўнай тэмы ліста. Ён хоча паказаць, што яго служэнне Закону ледзь не прывяло да духоўнай смерці. Павел нагадвае галатам пра дар Святога Духа да іх, былых язычнікаў, нягледзячы на тое, што яны дагэтуль ніколі не прытрымліваліся Закона. Апостал піша пра сэнс Закона, яго функцыі, прыводзіць у прыклад Аўрама і яго сыноў. У другой частцы ліста ён дае практычныя парады і заклікае не разумець свабоду як сваволле.

Сціслы план ліста[правіць | правіць зыходнік]

  • Прывітанне і уводзіны (1:1-10)
  • Абарона Паўлам свайго апостальскага тытулу (1:11-2:21)
  • Вера і Закон (3:1-3:29)
  • Хрысціянская свабода (4:1-31)
  • Маральныя і духоўныя заклікі (5:1-6:10)
  • Заключная частка (6:11-18)

Старадаўнія каментары на ліст да Галатаў[правіць | правіць зыходнік]

Найбольш старадаўны каментаром з’яўляецца каментар, зроблены Арыгенам, які ў цяперашні час згублены. Захаваліся часткі каментара Феадора Мапсуесційскага (пам. 429 г. н.э.), цалкам захавалася лаканічнае тлумачэнне яго вучня Феадарыта Кірскага. Даволі вядомае тлумачэнне Яна Златавуста, напісанае паміж 395 і 398 гг., якое зроблена на кожны верш ліста. Тлумачэнні да ліста Галатам есць у працы Тэртуліяна «Супраць Маркіена». Таксама вядомы больш пазнейшыя каментары, зробленыя Янам Дамаскіным, Ікуменіям, Феаластам Балгарскім.

Уплыў на развіццё хрысціянства[правіць | правіць зыходнік]

Ліст да Галатаў аказаў моцны ўплыў на развіццё хрысціянства, у першую чаргу на станаўленне пратэстантызму. У часы Адраджэння і Рэфармацыі цікавасць да ліста моцна ўзрасла. Вялікай папулярнасцю карысталіся «Парафразы» Эразма Ратэрдамскага. Марцін Лютэр, чытаючы ліст да Галатаў, а таксама ліст да Рымлянаў, упершыню ўбачыў добрую вестку ў апраўданні верай. Ён казаў: «Ліст да Галатаў — гэта мой ліст. Я ажаніўся з ім.» У 1519 годзе ён выдаў першы каментар, які шмат разоў перадрукоўваўся. Дактрына пра апраўданне праз веру, якая ярка адкрыта ў творах Лютара, 24 мая 1738 года змяніла жыццё Джона Уэслі, які ў той час жыў у Лондане. Уэслі стаў пачынальнікам духоўнага прабуджэння, якое распаўсюдзілася на увесь англамоўны свет.

Пераклады[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Анатоль Клышка. Новы Запавет. — Мінск: Пазітыў-цэнтр, 2014. — 610 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-6983-42-2.
  2. Уладзіслаў Чарняўскі. Біблія. Кнігі Святога Пісання Старога і Новага Запаветаў. — Мінск: Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь, 2012. — 1127 с. — 4 000 экз. — ISBN 978-985-6183-14-6.
  3. Васіль Сёмуха. Біблія. Кнігі Сьвятога Пісаньня Старога і Новага Запавету. Кананічныя. У беларускім перакладзе. — DUNCANVILLE, USA: WORLD WIDE PRINTING, 2002. — 1538 с. — 10 000 экз. — ISBN 1-58712-085-2.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Феофан (Говоров), еп. Толкование Послания св. ап. Павла к Галатам. М., 1880, 1893, 1996.
  • Lightfoot J. B. St. Paul’s Epistle to the Galatians: A Rev. Text with Introd., Not. L., 1865, 1896. Grand Rapids, 1957.
  • Галахов И. И. Послание cв. ап. Павла к Галатам. Казань, 1897.
  • Ramsay W. M. A Historical Commentary on St. Paul’s Epistle to the Galatians. L., 1902.
  • Глубоковский Н. Н. Благовестие христианской свободы в послании св. ап. Павла к Галатам. София, 1935. М., 1999.
  • Кассиан (Безобразов), еп. Христос и первое христ. поколение. М., 2014.