Ліст да Філімона Святога Апостала Паўла
Ліст да Філімо́на Свято́га Апо́стала Па́ўла[1], Ліст да Філімо́на[2], Пасла́ньне да Філімо́на[3] — адзін з лістоў апостала Паўла, які ўвайшоў у спіс кніг Новага Запавета.
Адрасат[правіць | правіць зыходнік]
Філімон быў аднім з кіраўнікоў царквы ў Калосах. Ён быў вельмі заможным чалавекам, у яго доме збіралася маладая хрысціянская суполка горада. Ён меў шмат маёмасці, а таксама рабоў. Апостал добра ведаў як Філімона, так і ўсю яго сям’ю. таму ў лісце Павел звяртаецца не толькі да Філімона, але і да яго жонкі Апфіі, а таксама да яго сына Архіпа, якія таксама былі хрысціянамі. Апостал называе Філімона і Архіпа сваімі супрацоўнікамі. Імя “Філімон” з грэчаскай мовы перакладаецца як “любячы міласэрнасць”.
Мэта напісання і змест ліста[правіць | правіць зыходнік]
Павел, знаходзячыся ў турэмным зняволянні ў Рыме, сутыкнуўся з беглым рабом Анесімам. Анесім зрабіў свайму гаспадару Філімону нейкі злачынны ўчынак, хутчэй за ўсё абкраў яго, а потым збег. На той час беглыя рабы знаходзілі прытулак у вялікіх гарадах, дзе было лягчэй схавацца ад пагоні. Такім чынам Анесім апынуўся ў Рыме, дзе зноў зрабіў правіну і апынуўся ў турме. Там ён сустрэўся з Паўлам, дзякуючы якому стаў вернікам. Калі Анесім атрымаў свабоду, Павел адправіў яго дадому з суправаджальным лістом да яго былога пана. У лісце, які дайшоў да нас як ліст Філімону, Павел замаўляў за Анесіма абгульваючы яго імя. Па грэчаскі “Анесім” значыць “каштоўны”. Анесім як для Паўла, так і для Філімона, не безмоўная рэч, але каштоўны і любімы брат. Апостал вельмі б жадаў, каб Філімон дараваў волю Анесіму, таму што Анесім стаў для Паўла вельмі добрым памочнікам.
Ліст да Філімона самы кароткі з лістоў Паўла, ён завяршае збор лістоў апостала. Ліст складаецца ўсяго з аднаго раздзела. Акрама таго гэта адзіны асабісты ліст у Новым Запавеце. Павел паўстае ў ім горача любячым, дэлікатным чалавекам і глыбокім псіхолагам. Згодна паданням, Анесім апасля стаў біскупам царквы ў Калосах і, мабыць, дзякуючы яму ліст захаваўся, таму што быў вельмі дарагім для яго.
Кароткі план ліста[правіць | правіць зыходнік]
- Прывітанне (1-3)
- Хвала Філімону (4-7)
- Замова за Анесіма (8-22)
- Завяршэнне ліста (23-25)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Библейские комментарии отцов Церкви и других авторов. Новый Завет. Т. IX.: Послания Колоссянам, Фессалоникийцам 1-е и 2-е, Тимофею 1-е и 2-е, Титу, Филимону, 2006, ISBN 5-901494-10-5, 480с.
- Послание к Колоссянам и Филимону, Лукас, Р., Мирт, 2007, 207 с.
- Толкование книг Нового Завета: Колоссянам и Филимону, Джон МакАртур, Библия для всех, 2003 г., 437 c
- Толковая Библия или комментарий на все книги Св. Писания Ветхого и Нового Завета. Издание преемников А. П. Лопухина. Том одиннадцатый. C-Петербург. 1913.
- У. Баркли,Послание к Филимону, ВСЕХБ, 1985.
У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]
Ліст Філімону ў перакладзе В. Сёмухі
- ↑ Анатоль Клышка. Новы Запавет. — Мінск: Пазітыў-цэнтр, 2014. — 610 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-6983-42-2.
- ↑ Уладзіслаў Чарняўскі. Біблія. Кнігі Святога Пісання Старога і Новага Запаветаў. — Мінск: Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь, 2012. — 1127 с. — 4 000 экз. — ISBN 978-985-6183-14-6.
- ↑ Васіль Сёмуха. Біблія. Кнігі Сьвятога Пісаньня Старога і Новага Запавету. Кананічныя. У беларускім перакладзе. — DUNCANVILLE, USA: WORLD WIDE PRINTING, 2002. — 1538 с. — 10 000 экз. — ISBN 1-58712-085-2.