Ліццё

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ліццё ў абалонкавыя формы

Ліццё — працэс атрымання вырабаў (адлівак) з расплаўленых матэрыялаў (металаў, горных парод, керамічных матэрыялаў, пластмас і інш.), залітых у ліцейную форму і пасля зацвердзявання апрацаваных. Адзін з найбольш эканамічных спосабаў вырабу дэталей і загатовак складанай формы і розных памераў. У ліцейнай вытворчасці выкарыстоўваюць больш за 50 разнавіднасцей ліцця, у т.л. бесперапыннае ліццё, вакуумнае ліццё, каменнае ліццё.

Ліццём у какіль атрымліваюць фасонныя шчыльныя адліўкі з дакладнымі памерамі, меншымі прыпускамі на механічную апрацоўку[ru]чыгуну, сталі, алюмінію, магніевых і інш. сплаваў).

Ліццё ў абалонкавыя формы (разавыя, зробленыя з сумесі кварцавага пяску і фенола-фармальдэгіднай смалы[ru]) дае адліўкі з шчыльнай аднароднай дробназярністай структурай і высокімі механічнымі якасцямі, з гладкай паверхняй. Эфектыўнае ў буйнасерыйнай вытворчасці пры вырабе адлівак масай да 100 кг.

Ліццё па выплаўляльных мадэлях робіцца ў нераздымных абалонках з дробназярністага вогнетрывалага матэрыялу[ru]. Рабочая поласць утвараецца пасля выплаўлення з абалонкі патрэбнай мадэлі (з парафіну, стэарыну і інш.). Дае складаныя адліўкі з высокай (прэцызійнай) дакладнасцю.

Ліццё пад ціскам[ru] вядуць у прэс-формы, якія запаўняюць металам або пластмасай (тэрмапластам, рэактапластам) і гумавымі сумесямі з вялікай скорасцю пад высокім ціскам. Пасля астывання, зацвердзявання або вулканізацыі матэрыял набывае канфігурацыю ўнутранай поласці. Дае складаныя вырабы з высокай дакладнасцю. Спосаб высокапрадукцыйны.

Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

На Беларусі даследаванні ў галіне ліцця металаў вядуцца з 1950-х гадоў у Фізіка-тэхнічным інстытуце Нацаянальнай АН, БНТУ, Беларускім навукова-даследчым і канструктарска-тэхналагічным інстытуце ліцейнай вытворчасці, Гомельскім тэхнічным універсітэце і інш. Распрацаваны новыя спосабы ліцця (намарожваннем, ліццё ў какіль з штучным паветраным зазорам, ліццё на вярчальныя валкі-крышталізатары[ru], бесперапыннае цэнтрабежнае ліццё і інш.), адпаведныя машыны, абсталяванне, сродкі аўтаматызацыі вытворчых працэсаў і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Ліццё